Опубликовано: 24 апреля 2017, 15:55
118

У Глыбоцкай СШ №3 адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар паэта і педагога з Маладзечаншчыны Віталя Гарановіча (фота, відэа)

Падзея адбылася 22 красавіка падчас святкавання 40-гадовага юбілею школы.

Мерапрыемства распачалося ў 15 гадзін з урачыстай лінейкі. З-за не зусім спрыяльных умоў надвор’я яе правялі ў фае школы. Акрамя настаўнікаў і вучняў школы, на свята сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, родныя Віталя Гарановіча, паэты, журналісты, былыя вучні і глыбачане, якія асабіста ведалі Віталя Рыгоравіча, паведамляюць Весткі.

А потым прысутных чакала другая частка ўрачыстасці – святкаванне 40-годдзя школы, якой Віталь Гарановіч аддаў больш за два дзесяткі гадоў свайго жыцця.

Фота з сайта www.westki.info

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 5

Изображение 1

Відэа Westki.info з сайта www.youtube.com


Віталь Рыгоравіч Гарановіч (7 студзеня 1952, в. Ермакі, Маладзечанскага раёна – 17 красавіка 2012) – беларускі паэт, педагог.

Служыў у Савецкай Арміі ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе (1970-1972). Пасля арміі некаторы час працаваў у выдавецтве «Вышэйшая школа», а затым на паліграфічнай фабрыцы «Чырвоная зорка» у Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М.Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка) (1977). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Задарожскай васьмігадовай школы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. З 1979 па 1983 год узначальваў Кіраўскую сярэднюю школу на Глыбоччыне. На працягу 1983 па 2004 год – дырэктар СШ № 3 горада Глыбокае. У 2004 годзе выбраны старшынёй Глыбоцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Займаўся папулярызацыяй беларускамоўнага навучання. Быў сябрам Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы. Аўтар зборнікаў паэзіі “Беразвечча”, “Святло блакіту”, “Саракі”, “Нараджэнне вады”.



Читайте также

Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.