Опубликовано: 13 августа 2014, 14:59
42

Юбілейны кінафестываль «Magnificat-2014» распачнецца 24 жніўня і пройдзе ў Глыбокім і Мінску

Дзясяты раз у Беларусі пройдзе Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat». З 24 па 28 жніўня ў Мінску і Глыбокім будуць паказаны 43 кінастужкі з 16 краін свету.

Найбольшую колькасць конкурсных фільмаў – 12 – у гэтым годзе даслалі з Расіі. На другім месцы – гаспадыня фестывалю Беларусь – 10 стужак. Замыкае тройку краін па колькасці конкурсных прац Польшча – 7 фільмаў, піша catholic.by.

Геаграфія краін – удзельніц юбілейнага «Магніфіката» – Арменія, Вялікабрытанія, Грузія, Ізраіль, Італія, Іспанія, Казахстан, Македонія, Сербія, ЗША, Украіна, Францыя і Харватыя.

Сярод рэжысёраў, якія даслалі свае працы на конкурс, – Вольга Дашук, Ірына Волах, Аляксандр Купрын, Кшыштаф Журоўскі, Юрый Каліна, Юрый Захватаеў і іншыя.

Фестываль распачнецца 24 жніўня ў Мінску, а на наступны дзень пераедзе ў Глыбокае, дзе будзе прадстаўлена большасць конкурсных фільмаў. У межах фестываля некаторыя фільмы можна будзе паглядзець таксама ва Удзеле.

Традыцыйна на фестывалі пройдзе асобны конкурс мультыплікацыйнага кіно для дзяцей з дзіцячым журы, а таксама сустрэча з гледачамі «Магніфіката».

Юбілей кінафестываля супаў з юбілеем яго стваральніка і кіраўніка. Рэжысёр Юрый Гарулёў святкуе сёлета сваё 70-годдзе.

ПРАГРАМУ фестывалю можна ўбачыць ТУТ.

Паводле catholic.by



Читайте также

Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.
«Я так боюсь! А вдруг его похитили?!» Пропавший в Москве 30-летний житель Сморгони позвонил матери и снова не выходит на связь
Связался с матерью 30-летний житель Сморгони Сергей Иванов, который пропал в Москве 17 апреля. Сергей утром 13 мая позвонил маме в Сморгонь, но разговор был очень коротким, и теперь парень снова не отвечает на звонки.
ГАИ в Молодечно дежурит возле мест захоронений
В Молодечно на Радуницу ГАИ работает в усиленном режиме и обеспечивает безопасность дорожного движения.