Опубликовано: 15 сентября 2014, 17:54
39

У мястэчку Лужкі на Глыбоччыне адкрылі памятны знак адраджэнцу іўрыту

Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве прыбыў пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал з дэлегацыяй гэтай краіны.

Спачатку госці наведалі Глыбокае, дзе на Алеі знакамітых землякоў стаіць бюст адраджэнцу іўрыту Эліэзэру Бэн-Егудзе. Ён у свой час паўтара гады вучыўся ў Глыбокім, адсюль былі яго першая і другая жонкі, пішуць 12 верасня Весткі.

Высокіх гасцей сустракалі мясцовыя ўлады на чале з кіраўніком раёна Алегам Морхатам. Разам з ізраільскай дэлегацыяй прыехаў і праўнук Бэн-Егуды Гіль Хавав, рэстаранны крытык і вядучы тэлешоу.

Пасля мітынгу госці накіраваліся да брацкай магілы, дзе пахаваныя ахвяры глыбоцкага гета, знішчаныя нацыстамі ў жніўні 1943 года. Там адбылася жалобная цырымонія ўшанавання ахвяр нацызму, пасля чаго дэлегацыя адбыла ў Лужкі.

У Лужках дэлегацыю сустрэлі прадстаўнікі Шаркаўшчынскага райвыканкама, а таксама жыхары Лужкоў, якіх сабралася хіба не палова былога мястэчка. Пасля прывітальных слоў госці адкрылі памятны знак, які ўсталяваны на камені ў скверы на галоўнай плошчы мястэчка.

Да гэтага каменя праўнук Бэн-Егуды Гіль Хавав паклаў малюнак сваёй дачкі, а таксама дзіцячыя малюнкі са школы, якую ў свой час адкрыў яго знакаміты прадзед.

Пасля гэтага адбыўся невялікі канцэрт, на якім госці выканалі песні на іўрыце, а мясцовыя выканаўцы прывіталі гасцей беларускімі песнямі. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі агульны здымак на памяць разам з мясцовымі жыхарамі.

Паводле Вестак



Читайте также

«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
28 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.