Опубликовано: 02 марта 2015, 12:22
43

На Глыбоцкім хлебазаводзе правялі першую экскурсію па музеі «Дарога хлеба» (ФОТА)

Музей адкрыўся ў лютым у адным з пакояў адміністрацыйнага будынка філіяла “Глыбоцкі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам”.

Край.бай анансаваў адкрыццё музея

Урачыстасць прайшла пры ўдзеле старшыні райвыканкама Алега Морхата, генеральнага дырэктара ААТ “Віцебскхлебпрам” Міхаіла Рога, ветэранаў працы, дырэкцыі і спецыялістаў завода, прадстаўнікоў духавенства, паведамляе 27 лютага сайт газеты “Веснік Глыбоччыны”.

Адкрыццё музея ў сценах самога прадпрыемства стала значымай падзеяй не толькі для яго калектыву, але і грамадскасці раёна. Бо прадстаўленая кампазіцыя дае магчымасць прасачыць той шлях, які праходзіць бохан хлеба ад праросшага зярнятка – да выпечкі.

Изображение 1

Падчас сімвалічнай працэдуры пераразання чырвонай стужкі дырэктар хлебазавода Алег Толкач падзяліўся думкамі наконт таго, як узнікла ідэя стварэння музея.

– З прыходам на пасаду дырэктара філіяла мяне запрасілі  наведаць Латгальскі раён Латвіі з мэтай знаёмства з вытворчасцю выпечкі хлеба. У ходзе гэтай паездкі выпала магчымасць наведаць і музей хлеба. Ужо тады я загарэўся ідэяй стварыць такі музей і ў нас. Вярнуўшыся ў калектыў, ідэяй падзяліўся з калегамі. Пачалася работа па зборы матэрыялаў, экспанатаў, – дзяліўся  кіраўнік прадпрыемства. – І калі па ініцыятыве кіраўніка раёна Алега Морхата было прынята рашэнне аб стварэнні музейных экспазіцый на прадпрыемствах і ўстановах раёна, нам не давялося пачынаць з нуля. І сёння напрацаваны калектывам матэрыял дае магчымасць расказаць не толькі аб гісторыі нашага прадпрыемства, яго былых кіраўніках і спецыялістах, ветэранах працы і дасягненнях калектыву, але і паказаць ролю хлеба ў жыцці чалавека, расказаць, як ён рабіўся, выпякаўся, адкуль узяў пачатак, прадэманстраваць прылады працы, якія прымяняліся пры выпечцы хлеба. Вялікую дапамогу ў нашай рабоце аказаў калектыў былой Вярхнянскай школы, які перадаў цікавыя экспанаты для нашага музея. За што мы вельмі ўдзячныя. На гэты конт магу гаварыць многа, але лепш пабачыць усё на свае вочы.

Изображение 4

Па добрай традыцыі іерэя Мікалая Войтава папрасілі асвяціць музей. Пасля чаго слова ўзяў старшыня райвыканкама Алег Морхат, які падзякаваў  за  магчымасць  далучыцца да гістарычнай падзеі прадпрыемства, якая звязана з адкрыццём музея хлеба.

Изображение 3

– Сімвалічна, што гэтая падзея адбываецца ў год 75-годдзя ўтварэння раёна, – зазначыў Алег Морхат. – Гавораць, хто не ведае мінулага, у таго няма будучага. І вельмі важна тое, што з дапамогай працоўнага летапісу, адкрыцця такога роду музейных экспазіцый на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна, мы зможам захаваць памяць аб людзях працы для новых пакаленняў. Музей “Дарога хлеба” – найлепшы наглядны дапаможнік тым, хто цікавіцца  правіламі абыходжання з хлебам, парадамі па выкарыстанні яго ў хатніх умовах, стварэннем тэхналогіі вытворчасці хлеба ў старажытнай Русі, развіццём хлебапякарнай індустрыі, укараненнем энергаэфектыўных тэхналогій вытворчасці хлеба і г.д. Хлеб пастаянна жыве ў нашым доме. Недарэмна ў народзе нарадзілася прыказка: “Не будзе хлеба – не будзе і абеду”.

Пра традыцыйныя прылады працы, посуд, які выкарыстоўваўся пры заквасцы і  выпечцы хлеба, пра гісторыю будаўніцтва прадпрыемства, яго кіраўнікоў і ветэранаў удзельнікі ўрачыстага адкрыцця музея даведаліся падчас праведзенай экскурсіі.

Изображение 5

Изображение 2

Паводле сайта газеты “Веснік Глыбоччыны”



Читайте также

Смотрите видео задержания со стрельбой пьяного бесправника в Вилейском районе
24 апреля около восьми вечера в милицию поступило сообщение, что в Вилейском районе нетрезвый мужчина управляет Toyota. В указанном направлении незамедлительно выбыл экипаж ГАИ местного РОВД.
45 лет они охраняют жизни людей на вилейском море
152 годовщину создания ОСВОДа празднуют в Беларуси 25 апреля.