Опубликовано: 11 ноября 2015, 16:49
40

Майстры з Глыбокага вучылі мінчан роспісу маляванак

У першыя дні лістапада вырабы глыбоцкіх майстроў пабывалі ў Мінску – Глыбоцкі дом рамёстваў прадставіў свае творчыя набыткі (пляценне з саломкі, валянне з воўны, маляванкі, паясы, беларускую ляльку) на ХІІ адкрытым гарадскім свяце нацыянальных культур “Сонечны птах”.

На сталічнае мерапрыемства майстры з Глыбокага трапілі па запрашэнні арганізатараў, піша 6 лістапада сайт газеты "Веснік Глыбоччыны". “Сонечны птах” аб’ядноўвае юных майстроў сталіцы, расказваючы ім пра традыцыі розных краін свету.

– На свяце кожная з 14 каманд дзяўчынак і хлопчыкаў майстравала сонейка з тэкстылю, якімі потым упрыгожылі сімвалічную арку. Прыгожыя і разнастайныя вырабы атрымаліся, – адзначыла метадыст раённага дома рамёстваў, майстар роспісу па тканіне Святлана Скавырка. – Нашымі творамі мінчане таксама былі ўражаны.

На другі дзень мерапрыемства Святлана правяла майстар-клас для выкладчыкаў цэнтраў пазашкольнай работы горада Мінска і расказала пра слынную глыбоцкую маляванку.

– Навучыла іх старажытнай і самай лёгкай тэхніцы роспісу маляванак – штампа. Нашы продкі для гэтай справы скарыстоўвалі рэдзьку, бульбу. Я прывезла нарыхтоўкі з дрэва: кветкі, лісточкі – і не прагадала. Многія з маіх “вучняў” пэндзаля ў рукі не бралі, а штампаваць і размалёўваць акрылавымі фарбамі ім так спадабалася, што вырашылі і сваіх гурткоўцаў вучыць гэтай тэхніцы, – згадала моманты паездкі ў сталіцу Святлана Анатольеўна.

Дарэчы, ёй арганізатары ўручылі дыплом за правядзенне майстар-класа, а Марыне і другой Святлане – за ўдзел у выставе.

Між іншым, некаторыя глыбоцкія вырабы з Мінска не вярнуліся – на кірмашы новага гаспадара знайшлі.

Па матэрыялах сайта газеты "Веснік Глыбоччыны"



Читайте также

В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.