Опубликовано: 09 июня 2015, 11:43
115

Глыбоцкіх святароў – пробашча Мечыслава Янчышына і ксяндза Віктара Місевіча – пераводзяць у іншыя парафіі (ФОТА)

Развітанне са святарамі, якія служылі ў касцёле Святой Тройцы, адбылося ў Глыбокім. Перад гэтым прайшла імша, на якой маліліся за еднасць парафіі, а потым адбылася Працэсія Божага Цела. У ёй прынялі ўдзел жыхары горада і раёна, а ўзначаліў – біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Изображение 1
 
Изображение 2
 
Біскуп прыехаў у Глыбокае, каб абвесціць пра перавод у іншыя парафіі двух святароў – пробашча Мечыслава Янчышына і ксяндза Віктара Місевіча. За апошні месяц у Глыбокім усе ксяндзы, па рашэнні біскупа, былі пераведзеныя ў іншыя месцы.
 
Изображение 3
 
Изображение 4
 
Кажа глыбоцкі парафіянін і супрацоўнік газеты „Каталіцкі веснік” Зміцер Лупач:
 
– Мне вельмі шкада, што пераводзяць ад нас ксяндза Віктара Місевіча, які тут шмат зрабіў. Ён з’яўляецца галоўным рэдактарам газеты “Каталіцкі веснік”. Ён шмат праводзіў сустрэч з моладдзю, быў прыкладам святара, якім ён павінен быць. Будзем спадзявацца, што ўсё ж наступіць час, калі Віктар Місевіч вернецца працаваць да нас у Глыбокае.
 
Изображение 5
 
Изображение 6
 
Зараз вернікі Глыбоцкай парафіі – у чаканні новых святароў. Шматлікія з іх ужо добра пасябравалі з ксяндзамі, таму не стрымлівалі ўсплёску пачуццяў. Але, як сказаў пробашч Мечыслаў Янчышын, у Касцёле няма дэмакратыі і трэба падпарадкоўвацца рашэнню біскупа.



Читайте также

В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.