Опубликовано: 16 ноября 2016, 14:11
50

“Вяселле” з падарункамі і бойкай. Народны тэатр Браслаўскага РЦК сабраў гледачоў на новую камедыю

Народны тэатр Браслаўскага раённага Цэнтра культуры запрасіў сваіх прыхільнікаў на прэм’еру камедыі “Вяселле” па п’есе Міхаіла Зошчанкі. Гараджане прыйшлі падтрымаць і ацаніць намаганні сваіх родных, сяброў, калег, бо ролі ў п’есе ігралі не прафесіяналы, а аматары тэатральнага мастацтва.

Рэжысёр спектакля Яўген Набееў і самадзейныя артысты народнага тэатра перанеслі гледачоў у 20 – 30-я гады мінулага стагоддзя, паведамляе 15 лістапада сайт газеты «Браслаўская звязда».

У цэнтры ўвагі п’есы – дом, дзе ідзе падрыхтоўка да святкавання вяселля: маці нявесты рыхтуе святочны стол, бацька ўжо нецвярозы, госці ў чаканні маладых, якіх усё няма. Асноўнае дзеянне разгортваецца, калі яны паасобку вяртаюцца з ЗАГСа і высвятляецца, што жаніх не памятае, як выглядае нявеста, бо ні разу не бачыў яе без верхняга адзення. З-за гэтай акалічнасці ён пастаянна трапляе ў розныя камічныя сітуацыі.

Усяго ў спектаклі былі задзейнічаны каля 20 браслаўчан – гэта адна з самых вялікіх па колькасці занятых людзей пастановак апошняга часу.

Асноўны сюжэт спектакля дапоўнены танцавальнымі замалёўкамі. Увогуле ў гэты вечар на сцэне было ўсё, як на сапраўдным вяселлі: падарункі і віншаванні ад гасцей, конкурсы, танцы і нават бойка.



Читайте также

«Смелый и не боится экспериментировать». Пообщались с серебряным призером Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии Павлом Батурой и его педагогом Оксаной Колядой
Одиннадцатиклассник молодечненской гимназии № 10 Павел Батура - обладатель серебряной медали Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии, которая с 22 по 26 апреля проходила в городе Шэньчжэнь Китайской Народной Республики.
Прокуратура Витебской области обнаружила нарушения, связанные с убоем крупного рогатого скота
Органы прокуратуры Витебской области проверили соблюдение ветеринарно-санитарных правил, регламентирующих убой сельскохозяйственных животных филиалами Витебского облпотребобщества в Браславском, Верхнедвинском, Докшицком, Лепельском, Сенненском и Ушачском районах.