Опубликовано: 21 июля 2016, 17:36
31

Крыж у гонар пакутнікаў за Беларусь з'явіўся ў Любані Вілейскага раёна (фота)

Сёлета да прастольнага свята, якое адзначаецца 10 ліпеня, ля храма з'явіўся вялізны крыж. Ён мае форму крыжа Еўфрасінні Полацкай і ўсталяваны ў гонар пакутнікаў за Беларусь.

10 ліпеня беларускія праваслаўныя вернікі адзначылі свята Сабора беларускіх святых. У прыходзе вескі Любань гэта яшчэ і прастольнае свята, бо ў 2004 годзе новапабудаваная царква была асвечана ў гонар cвятых нашай зямлі.

Изображение 3

"З блаславення епіскапа Маладзечанскага і Сталбцоўскага Паўла крыж асвечаны ў гонар пакутнікаў і вызнаўцаў беларускай зямлі і ўсіх вядомых і невядомых людзей, якія загінулі за веру бацькоў і незалежнасць Бацькаўшчыны", – кажа настаяцель айцец Ігар Дражын.

Изображение 2

Крыж знаходзіцца на пагорку ля трасы Маладзечна-Мядзел, з якой добра бачныя сам крыж і малітва на ім: "Дабраславі Божа краіну нашу – святую Беларусь!". На другім баку, звернутым да вёскі, малітва: "Збаў, ахіні і памілуй нас, Божа, Тваёй дабрадаццю!"

У цэнтры – старшыня Любанскага сельсавета Уладзімір Чуковіч

Изображение 4

Алекс СОМ для Край.бай



Читайте также

В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.