Опубликовано: 29 августа 2014, 13:50
63

Глава Беларускай праваслаўнай царквы ізноў наведаў Маладзечна (ФОТА)

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел наведаў Маладзечна 27 жніўня.

Пастырскі візіт адбыўся напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы і быў прымеркаваны да 20-годдзя прыходу храма Успення Прасвятой Багародзіцы.

Партал Край.бай раней пісаў аб запланаваных візітах у Маладзечна главы Беларускай праваслаўнай царквы.

Изображение 1

Изображение 3

Яго сустракалі благачынны Маладзечанскай царкоўнай акругі пратаіерэй Віталь Багданёнак, настаяцель Свята-Успенскага храма Аляксандр Папоў, святары, царкоўны клір.

Изображение 4

Прыхаджане сустракалі мітрапаліта хлебам-соллю і кветкамі.

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Было шмат дзяцей і моладзі. Храм быў запоўнены вернікамі розных маладзечанскіх прыходаў.

Изображение 2

Изображение 9

Изображение 10

Мітрапаліт Павел прыняў удзел у святочнай вячэрняй службе, падчас якой удзяліў сакрамэнт мірапамазання.

У канцы багаслужэння Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел распавёў пра вялікае значэнне свята і пажадаў вернікам і іх сем’ям Божага блаславення і малітоўнай дапамогі Маці Божай.

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Пасля наведвання Маладзечна мітрапаліт Павел паехаў у Жыровіцкі манастыр.

ТУТ можно прачытаць, як прайшоў візіт у Мядзеле.

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ
Фота аўтара



Читайте также

За незаконную добычу рыбы возбуждены уголовные дела в отношении жителей Минской области. В их числе и мядельчанин
С момента вступления запрета на ловлю рыбы в Минской области, с 1 апреля по 30 мая, следователями центрального региона уже возбуждено два уголовных дела за незаконную добычу рыбы.
Защитили дамбу от атаки и ликвидировали диверсию в жилом доме — в Вилейке прошли учения теробороны
На сборах военнообязанных территориальных войск Вилейского района с 23 по 25 апреля проводятся командно-штабные учения.
Впереди длинные выходные. Как будем работать и отдыхать в мае
На май выпадает три праздничных дня Праздник труда (1 мая), День Победы (9 мая) и Радуница (14 мая). Эти даты в нашей стране признаны официальными выходными.