Опубликовано: 07 ноября 2011, 17:14
72

Фотарэпартаж з новага мікрараёна ў Астраўцы

Ехаць на цягнiку да Астраўца заўжды цiкавей. Вагончыкi павольна рухаюцца, вяскоўцы гутараць аб сваiх будзёных справах, едуць да каго на госьцi, альбо вязуць такiя-сякiя пакункi з базара.

А за акном павольна мяняюцца восеньскiя краявiды, паўстаюць хаткi i вежы касцёлаў i… зноў адыходзяць. Ды тут галоўнае не задрамаць, а то так даедзеш да Гудагая, а гэта ўжо прымежная зона. I ўвесь твой рэпартаж сыдзе на вывучэньне пашпарта памежнiкамi. Таму мушу выходзiць на станцыi «Каменка» i адтуль пешшу - чатыры кiламетры да Астраўца.

Дарога не займае шмат часу. Краявiды «нашай Швейцарыi» вабяць. Уздоўж дарогi растуць прыгожыя дубы, вiднеюцца ўзгоркi на гарызонце. Што цiкава, уезд у горад таксама пачынаецца з немаладога дуба, што ганарлiва раскiну галiны ля знаку «Астравец». Сёння нядзеля, не вулiцах нешматлюдна.

Горад пацiху змяняецца i шырэе. Так у цэнтры зауважыў новапабуданы кiнатэатр, у тым жа будынку размешчаны «Iнфармацыйны цэнтр Атамнай электрастанцыi», прыемнае ўражанне i непаўторны каларыт пакiдаюць скульптуркi, з густам расстаўленыя па горадзе.

Але мяне у першую чаргу цiкавяць новапабудаваныя дамы, для будучых працоўных Астравецкай АЭС.

Мiкрараён №1 размясцiуся на самым ускрайку горада. Яго пачалi прыстройваць ля двух новых пацiпавярховiкаў па вулiцы Валадарскага. На сённяшнi дзень ужо ўзвышаюцца два дзевяцiпавярховыя дамы (вул. Валадарскага 58, 64). Яны яшчэ толькi часткова заселеныя. Але побач ужо ёсць футбольнае поле, i, вiдаць, поле для хакея на траве. Лясок, што шумiць недалёк з навастройкамi, старанна перарабляюць на парк. Прарэджваюць дрэвы, падсушваюць балота. Не прыпыняюць працу экскаватары. Паўсюль новы асфальт, i плiткай выкладзеныя ходнiкi. Што праўда, крыху самотна выглядаюць лiхтары на пустынных вулiцах.

Далей ад горада, уздоўж шашы, адбудаваны яшчэ адзiн новы дом. Стаiць аутобусны прыпынак, дарожныя знакi. Цераз дарогу , насупраць, паўстаюць яшчэ тры новабудоўлi. Гэтым днём туды ужо вялi тэлефонную сувязь. Працоўныя зауважылi, што калi б не “Дажынкi” ў Маладечна, то будаўнiцтва iшло б нашмат хутчэй.

Увогуле адносiны да будаунiцтва АЭС у мясцовы жыхароў дваякiя. У большасцi людзi чакаюць павышэння заробкаў i новы працоўных месц. I мала думаюць аб экалогii i наваколлi.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ

Фота аўтара

Изображение 2

Изображение 5

Изображение 1

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 11

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 19

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Изображение 17

Изображение 18

Больше фото можно увидеть ЗДЕСЬ.



Читайте также

«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
29 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.