Опубликовано: 24 февраля 2017, 17:57
24

Фільмы-ўдзельнікі фестывалю Bulbamovie пакажуць у Маладзечне 2 сакавіка

Клуб “Дыялог+” запрашае на прагляд фільмаў фестывалю беларускага кіно Bulbamovie.

Bulbamovie – штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага журналіста і кінарэжысэра Януша Гаўрылюка пры падтрымцы польскіх і беларускіх кінарэжысёраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве (2011-2014), з 2015 года – паралельна ў Варшаве і Мінску.

На ўдзел у Bulbamovie-2016 было пададзена 64 заяўкі, з якіх выбралі 24 фільмы конкурснай праграмы: 12 мастацкіх, 5 дакументальных, 7 анімацыйных.

Фільмы, якія мы будзем глядзець і абмяркоўваць у Маладзечне:

- Залатая бульба за лепшы мастацкі фільм – «Душы мёртвыя», рэж. В. Красоўскі.
У адным буйным сучасным лагістычным цэнтры, дзе сярод супрацоўнікаў ёсць людзі з абмежаванымі магчымасцямі, разгортваецца супрацьстаянне паміж не надта папулярным дырэктарам-педантам і абаяльным і харызматычным уласнікам. На самой справе гэта супрацьстаянне паміж маральнымі і матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

- Залатая бульба за лепшы анімацыйны фільм – «Дзеці будучага спяць» рэж. І. Гапіенка.
Гэта гiсторыя пра мicтычны мiр будучага, дзе кожны чалавек пагрузіўся ў сон, замяніўшы сябе робатам. Знайсці выхад наканавана незвычайнаму робату.

- Спецыяльная ўзнагарода журы за мастацкі фільм «Дваццаць-шаснаццаць», рэж. Д. Рачкоўскі і А. Крывецкі.
Чалавек застаўся адзін на Зямлі пасля гібелі цывілізацыі. Ён жыве ў доме, які пабудаваў сабе сам. Ён вядзе мерны, педантычны лад жыцця: кожны дзень устае па гадзінах, мыецца, снедае, піша лісты, адвозіць іх на ровары ў паштовую скрыню...

- Спецыяльная ўзнагарода журы за анімацыйны фільм «Ламбэрсэк і даярка», рэж. А. Тадорскі.
Кароткі мультфільм пра каханне і здраду на фоне палескіх краявідаў.

- Прыз глядацкіх сімпатый Bulbamovie-2016 – «Вянок», рэж. П. Немядзведзь.
Малады замежны блогер падчас свайго падарожжа па Беларусi блукае па балоце i раптам сустракае прыгожую дзяучыну, якая пускае па возеры купальскiя вянкi. Папрасiўшы дапамогi, ён трапляе ў яе хату, дзе i знаёмiцца з маўклiвым мужыком, якога прымае за яе бацьку. Неўзабаве памiж юнакамі ўзнiкае каханне, што i прыводзіць iх абодвух да трагедыi.

Фільмы-пераможцы і праект Bulbamovie ў Маладзечне прэзентуюць журы конкурсу і аўтары стужак.

Пасля прагляду – адкрытая дыскусыя і адказы на пытанні.

Сустрэча адбудзецца 2 сакавіка ў 19.00 у малой зале музычнага коледжа імя М.-К. Агінскага, па адрасе Вялікі Гасцінец, 52.

Уваход свабодны!

Паводле матэрыялаў, прадастаўленых Край.бай Марынай ВАЛАСКОВІЧ



Читайте также

За незаконную добычу рыбы возбуждены уголовные дела в отношении жителей Минской области. В их числе и мядельчанин
С момента вступления запрета на ловлю рыбы в Минской области, с 1 апреля по 30 мая, следователями центрального региона уже возбуждено два уголовных дела за незаконную добычу рыбы.
Впереди длинные выходные. Как будем работать и отдыхать в мае
На май выпадает три праздничных дня Праздник труда (1 мая), День Победы (9 мая) и Радуница (14 мая). Эти даты в нашей стране признаны официальными выходными.
Защитили дамбу от атаки и ликвидировали диверсию в жилом доме — в Вилейке прошли учения теробороны
На сборах военнообязанных территориальных войск Вилейского района с 23 по 25 апреля проводятся командно-штабные учения.