Опубликовано: 07 августа 2012, 15:58
40

Археолагі: Гарадзішча ў Гальшанах Ашмянскага раёна на 1000 гадоў старэйшае, чым лічылася раней (ФОТА)

Пра гэта сведчаць рэчы, знойдзеныя падчас раскопак.

Раскопкі археалагічнага комплексу ў Гальшанах праходзілі ў ліпені-пачатку жніўня гэтага года. Па заканчэнні чарговага археалагічнага сезона карэспандэнт Край.бай сустрэўся з кіраўніком раскопак – малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Паўлам Кенько.

«За час нашых раскопак мы прышлі да вельмі цікавых высноў. На аснове аналізу знойдзеных артэфактаў узрост гарадзішча павялічыўся. Раней яно датавалася ХІІ стагоддзем нашай эры. Цяпер ёсць падставы аднесці яго да І стагоддзя нашай эры. Розніца – больш за 1000 гадоў!» – сказаў Павел Кенько.

Археалагічны комплекс у Гальшанах – гэта помнік гісторыі, які ўключае ў сябе гарадзішча, селішча і могільнік. Упершыню яго даследаваў і апісаў у 1966-1970 гадах беларускі археолаг Яраслаў Звяруга. Ад 2007 года раскопкамі кіруе Павел Кенько.

Павел Кенько

Изображение 2

Археолагі таксама мяркуюць, што гэтая мясцовасць, як і шэраг гарадзішчаў Усходняй Літвы, у V стагоддзі падвергліся нападзенню гунскіх плямёнаў. Пра гэта сведчаць знойдзеныя гунскія наканечнікі стрэл.

Даведка: Гу́ны – цюркамоўны саюз плямёнаў, які ўтварыўся ў II-IV стст. шляхам змешвання розных этнасаў Вялікага Еўразійскага Стэпу, Прыволжжа і Прыўралля. Гуны стварылі велізарную дзяржаву ад Волгі да Рэйна. Пры палкаводцы і кіраўніку Атыле спрабавалі заваяваць увесь раманскі захад (сярэдзіна V ст.).

ru.wikipedia.org

Падчас раскопак былі таксама знойдзеныя рэчы паўночна-скандынаўскага паходжання, якія датуюцца Х-ХІ стст: кубічны замок, наканечнік дзіды, шпора.

На думку Паўла Кенько, у ХІІІ ст. гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў арэал культуры ўсходніх балтаў, была цэнтрам удзельнага княства. Верагодна, гэтыя землі прымалі ўдзел у вайне з галіцка-валынскім княствамі і татарамі Бурундая.

На гэты ж час – перыяд станаўлення Вялікага княства Літоўскага – прыпадае перыяд найбольшага росквіту гэтага краю. У Панямонні Гальшаны былі палітычным, культурным і эканамічным цэнтрам, як і Навагрудак, Ваўкавыск, Гродна.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
Фота аўтара



Читайте также

В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.