Новости в рубрике

Все новости в рубрике

«Што ні імя – веха!» У Маладзечне адкрылася выстава карцін з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея (фота)

Выстава «Вобразы мілыя роднага краю» адкрылася ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі, што ў Маладзечне. Фота Валерыя Трацяка
Выстава «Вобразы мілыя роднага краю» адкрылася ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі, што ў Маладзечне. Фота Валерыя Трацяка
Опубликовано:

Унікальная выстава беларускіх мастакоў «Вобразы мілыя роднага краю» пачала працаваць у Маладзечне 11 чэрвеня.

На адкрыццё ў Мінскі абласны краязнаўчы музей прыехалі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, маладзечанскі мастак Мікола Аўчыннікаў і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў на ўрачыстым адкрыцці выставы

Изображение 1

Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга адзначыла значнасць гэтай падзеі для нашага горада: “Тут сабраныя лепшыя творы нашых класікаў. Гэтая выстава – летапіс беларускага выяўленчага мастацтва, гісторыя жывапісу. Добра, што гэтыя работы могуць убачыць не толькі наведнікі Нацыянальнага мастацкага музея, але і маладзечанцы і госці фестывалю”.

У экспазіцыі – работы 26 самых вядомых беларускіх мастакоў, у тым ліку жывапісца з Маладзечна Леаніда Дударэнкі.

Леанід Дударэнка. "Храм увечары"

Изображение 2

"Гэтая выстава – зрэз эпохі. Тут прадстаўленыя работы Мікалая Селешчука, Віктара Грамыкі, Уладзіміра Стальмашонка, іншых слаўных мастакоў Беларусі, – адзначыў у сваёй прамове дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. – Наш музей ладзіць такія праекты ў рэгіёнах Беларусі, каб іх жыхары маглі далучыцца да мастацкай спадчыны. Мы актыўна супрацоўнічаем з калегамі з Маладзечна і спадзяёмся, што гэта не апошняя падобная выстава ў горадзе. Нацыянальны мастацкі музей будзе рады прадставіць тут і іншыя праекты", – сказаў ён і пажадаў, каб Маладзечна мела статус культурнай сталіцы краіне не толькі сёлета, але і ва ўсе часы.

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў

Изображение 3

Стварэннем экспазіцыі займаўся маладзечанскі мастак Мікола Аўчыннікаў. “Тут столькі шэдэўраў, што трох-пяці прац хапіла б для цікавай экспазіцыі, каб маладзечанцы ішлі сюды. Але нам хацелася прадставіць беларускі жывапіс як мага паўней. Тут што ні праца, што ні прозвішча – веха”, – адзначыў ён.

Маладзечанскі мастак Мікола Аўчыннікаў

Изображение 4

Затым выступіла дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Таісія Лянкевіч. Яна падзякавала Уладзіміру Пракапцу, які адразу падтрымаў ідэю такой выставы ў Маладзечне. А таксама маладзечанскім мастакам, у першую чаргу Міколу Аўчыннікаву, за дапамогу ў стварэнні экспазіцыі.

Таісія Лянкевіч расказала, што «Вобразы мілыя роднага краю» – адзін з самых буйных праектаў на гэты год. На ліпень запланавана сумесная з аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага каледжа выстава выцінанкі “Пялёсткі памяці”. Увосень музеі Мінскай вобласці прадставяць у Маладзечне творы мастакоў вобласці.

Пасля завяршэння ўрачыстай часткі Уладзімір Пракапцоў правёў для прыстутных экскурсію па выставе, пракаментаваў работы, расказаў пра іх аўтараў

Изображение 5

Мікола Аўчыннікаў у размове з карэспандэнтам Край.бай адзначыў, што фарміраваць экспазіцыю было няпроста: "Складанасць стварэння экспазіцыі ў тым, што кожны аўтар карціны, кожнае імя – веха ў гісторыі беларускага мастацтва. Безумоўна, хацелася б больш свабоды для гэтых твораў. Але ж немагчыма некага "пасунуць". Таму ўзялі на сябе грэх і размясцілі карціны шчыльна. Бо адмовіцца хаця б ад адной з іх было б недаравальна: паедуць назад у Мінск, і мы іх можам не ўбачыць: частка прадстаўленых тут работ не з экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея, а са сховішчаў".

Віктар Грамыка. "Успамін аб нарачанскай пераправе"

Изображение 6

Віктар Ціханаў. "Бярозы на чырвоным"

Изображение 7

Мікола Селяшчук. "Прыезд заморскага госця"

Изображение 8

Выстава будзе дзейнічаць каля месяца.

Святлана ЦІШКО
Фота Валерыя ТРАЦЯКА

Просмотров статьи:
Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все новости рубрики «Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне»

МНЕНИЯ ПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ

  • nata365 16 июня 2016 в 9:38:40
    Извините, а где открылась выставка?
  • Светлана Тишко 16 июня 2016 в 11:08:19
    Спасибо, что обратили внимание. Мы добавили: в Минском областном краеведческом музее в Молодечно.
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария