Паэтэса Таццяна Сівец: "Назавіце мне імёны маладых маладзечанскіх паэтаў"

Вядучыя паэтычнай гасцёўні Таццяна Сівец і Навум Гальпяровіч. Фота Святланы Цішко, Край.бай
Вядучыя паэтычнай гасцёўні Таццяна Сівец і Навум Гальпяровіч. Фота Святланы Цішко, Край.бай
Опубликовано:

11 чэрвеня ў межах фестывалю “Маладзечна-2016” у паэтычную гасцёўню, якая прайшла з удзелам беларускіх паэтаў, завіталі Навум Гальпяровіч, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Мазго і іншыя. Маладзечанскіх паэтаў прадстаўляў толькі Канстанцін Цыбульскі.

Гледачы ў зале Палаца культуры

Изображение 3

Карэспандэнт Край.бай звярнуўся да вядучай сустрэчы Таццяны Сівец з просьбай патлумачыць адсутнасць, у тым ліку і маладых, маладзечанскіх паэтаў.

– Скажыце, Таццяна, а чаму не выступалі паэты з Маладзечна?

– Як не выступалі? А Канстанцін Цыбульскі?

Канстанцін Цыбульскі не толькі чытаў свае вершы, але і спяваў

Изображение 1

Даведка. Канстанцін Цыбульскі нарадзіўся 7 мая 1956 года на хутары Забалацце Маладзечанскага раёна. Пасля службы ў арміі (1976 год), паступіў на падрыхтоўчыя курсы пры філфаку БДУ. З 1977 па 1982 гг. – студэнт гэтай навучальнай установы. Ад 1982 года жыве з сям’ёй на Случчыне. Працаваў інспектарам па справах непаўналетніх у Слуцкім РАУС. У 1998 годзе пераведзены на пасаду кіраўніка прэсс-цэнтра УУС Мінгарвыканкама, дзе працаваў да 2004 года. Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы.
kastus.by

– А хіба больш нікога няма? А дзе маладыя?

– Складанае пытанне. Мы стараліся запрасіць класікаў. Паэтаў, на чые вершы былі напісаныя песні, каб чалавек пачуў верш, і зразумеў, што вось перад ім – аўтар тых радкоў, якія амаль кожны ведае.

Паэт Анатоль Зэкаў

Изображение 2

– А вы не лічыце, што праводзіць паэтычную сустрэчу ў Маладзечне без мясцовых маладых паэтаў – няправільна?

– На наступны год, я думаю, мы іх запросім. Калі б вы мне назвалі імёны, то я б паспрыяла гэтаму. Напэўна, ім трэба больш друкавацца на старонках “Літаратуры і мастацтва”, “Полымя”.

– Скажыце, Таццяна, гэта ваша пазіцыя як чалавека, паэта і журналіста, ці ўсё ж арганізатары так вырашылі?

– Я не ведаю пазіцыі арганізатараў, але я – аўтар сценарыя, мы пісалі яго разам з Навумам Гальпяровічам.

Трэба адзначыць, што ў гасцёўні ў той дзень былі маладзечанскія паэткі, але сярод гледачоў: Ларыса Сысун, Тамара Бярэзіна (унучка беларускага пісьменніка Пятра Бітэля), Алена Ермаловіч (дачка гісторыка Міколы Ермаловіча).

Изображение 4

Валянцін ЦІШКО
Фота Святланы ЦІШКО

Просмотров статьи:
Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все новости рубрики «Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне»
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария