Опубликовано: 14 июля 2015, 12:03
82

Як танцамі і вершамі прыгадалі хрэсьбіны Янкі Купалы ў Радашковічах Маладзечанскага раёна (ФОТА)

12 ліпеня ў радашковіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы падчас святой імшы і ў падрыхтаванай праграме прыгадалі Янку Купалу, які ў гэты ж дзень у 1882 годзе быў ахрышчаны ў гэтай святыні.

Каб ушанаваць гэты дзень, прыйшлі, а хто і прыехаў з Мінска, піша catholic.by.

Изображение 5

Пры ўваходзе ў радашковіцкую святыню адразу заўважаецца чорная дошка, якая была падрыхтавана да 150-годдзя святыні, дзе пазначана дата хросту – 12.07.1882, а таксама інфармацыйны стэнд пра жыццёвы шлях паэта, які падрыхтавалі парафіяне перад святам. Злева стэнд, дзе на чырвоным тле белыя лісты з найбольш вядомымі радкамі песняра.

Изображение 6

На пачатку імшы ксёндз Аляксандр нагадаў пра значэнне Янкі Купалы для беларускай культуры. Урыўкі са Святога Пісання, якія чыталіся ў гэты дзень, датычыліся пытанняў абранасці і паклікання. Асаблівым чынам парафіяне касцёла ў Радашковічах і госці маліліся ў гэты дзень за Янку Купалу.

Изображение 7

Изображение 8

Пасля імшы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» Тамара Мінютка распавяла прысутным пра цікавыя моманты з жыцця песняра, затым Марыя Барткова, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Купалаўскага музея ў Мінску, пазнаёміла прысутных з малавядомымі фактамі з жыцця сям’і Луцэвічаў, а таксама Замбжыцкіх, якім належала хата ў Вязынцы, дзе нарадзіўся будучы паэт.

Изображение 1

Изображение 11

Аксана Ючкавіч правяла віктарыну, падчас якой асабліва дзеці актыўна ўключыліся ў чытанне вершаў Янкі Купалы.

Изображение 9

Изображение 2

Изображение 12

Пасля парафіяне запрасілі на пачастунак з сокамі, гарбатай, каваю і прысмакамі. Падмацаваўшыся радашковіцкімі канапкамі і пірагамі, дзеці, моладзь і дарослыя далучыліся да гульняў і танцаў, якім навучала Юлія Бажок, супрацоўніца НАН РБ.

Изображение 15

Изображение 17

Гульні і танцы мелі музычнае суправаджэнне – дуду і барабаны, на якіх гралі майстры-музыкі Ігар Расолька і Максім Гінтаў, што прыехалі з Мінска.

Изображение 16

Разам з самымі малодшымі Кацярына Дошчачка, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, супрацоўніца Цэнтра славянскіх моў і культур у Мінску, праінсцэніравала казку «Рэпка».

Изображение 18

Изображение 3

Удзельнікаў свята напрыканцы прагнаў дождж, але, жадаючы працягу танцаў, усе перамясціліся на касцёльныя хоры. Ці шмат каму з вас даводзілася танчыць на касцёльных хорах ойру ці кракавяк? У Радашковічах танчылі.

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 4

Паводле catholic.by
Фота catholic.by



Читайте также

Дача горела из-за неисправной печи в Браславском районе
В садоводческом товариществе возле деревни Струстно Браславского района ночью 27 апреля загорелась дача. Пожар повредил крышу и стены.