Опубликовано: 07 сентября 2015, 12:40
164

Выйшла чарговая кніга вершаў смаргонскага паэта Мар’яна Дуксы “Птушка вечнасці – душа”

Зборнік выдадзены ў серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі” ў выдавецтве “Чатыры чвэрці”.

Пра гэта 5 верасня паведамляе сайт "Залеская Талака".

Многія творы з новай кнігі друкаваліся ў літаратурных часопісах і альманахах. Пераважная большасць вершаў напісана напрыканцы мінулага стагоддзя і напачатку так званых нулявых. Але, напісаныя ва ўласцівай Мар’яну Дуксе манеры глыбокіх філасофскіх разважанняў, яны застаюцца актуальнымі, а з цягам часу яшчэ больш набываюць каштоўнасці, дзякуючы трываласці выкладзеных аўтарам маральных прынцыпаў і эстэтыцы вершаванага радка.

Асабісты вопыт спасціжэння Бога і занепакоенасць лёсам народа, Айчыны, заклапочанасць будучыняй роднай мовы і выкрутастым лёсам нацыянальнай культуры, матывы расчараванняў і ўсёперамагаючая любоў да чалавека – вось асноўныя лейтматывы большасці вершаў.

Яшчэ ў зборніку шмат разважанняў аўтара пра месца паэзіі і паэта ў сучасным свеце. І тут майстар слова застаецца верным сабе і сваім перакананням. Сваёй творчасцю ён упарта сцвярджае, што вершы – не легкадумная пацеха на вясёлай вечарынцы. Паэзія, як сястра філасофіі, павінна вучыць жыццю па самых высокіх мерках чалавечай адказнасці, быць паходняй, што асвятляе дарогу праз змрок, быць духоўнай ежай, што сілкуе розум маладым і надае душэўнай раўнавагі сталым.

Паводле сайта "Залеская Талака"



Читайте также

К 2,5 годам ограничения свободы и штрафу 14 тысяч рублей приговорили врача из Минска за обследование пациентов вне очереди и кассы
Прокуратура Центрального района города Минска поддержала в суде государственное обвинение по уголовному делу в отношении врача одного из столичных учреждений здравоохранения, которой инкриминировано принятие незаконных вознаграждений за обследование пациентов.
Первым заместителем председателя Молодечненского райисполкома стала Светлана Сирож
Светлана Сирож с 16 мая назначена первым заместителем председателя Молодечненского районного исполнительного комитета.
Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.