Опубликовано: 12 декабря 2016, 12:06
80

У Залессі на Смаргоншчыне раскажуць пра палацы роду Агінскіх на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі

17 снежня ў музеі-сядзібе М.-К. Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна адбудзецца прэзентацыя выставы “Ацалелыя і неацалелыя палацы роду князёў Агінскіх”, якая раскажа прысутным аб усёй архітэктурнай спадчыне роду Агінскіх на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. Уваход на мерапрыемства вольны.

Як распавяла Край.бай навуковы супрацоўнік музея-сядзібы М.-К. Агінскага Таццяна Кляшчонак, упершыню ідэя сабраць у адно ўсе звесткі пра архітэктурную спадчыну гэтага старажытнага і арыстакратычнага роду нарадзілася прыкладна год таму.

– Мы ведалі, што на тэрыторыях трох суседніх краін – Польшчы, Літвы і Беларусі – захаваліся палацы, якія належалі Агінскім, – тлумачыць суразмоўца. – Потым нам стала вядома, што ніхто да нас на прасторах гэтых краін яшчэ не спрабаваў абагульніць і прааналізаваць тую гістарычную каштоўнасць, якой яны валодаюць. Ідэя гэтым заняцца нарадзілася сама сабой.

Паўгода таму ў музеі-сядзібе распачалася праца па збору гістарычнай інфармацыі наконт палацаў. Так, два літоўскіх палаца Агінскіх у Рэтувасе і Плунге былі вядомыя беларускім гісторыкам даўно, а астатнія літоўскія – у Мура-Стрэвінінкаі, Круонісе, Вяйсеі і два ў Вільнюсе – выдатна былі вядомыя літоўскім даследчыкам, якія перадалі ў Беларусь мноства кніг аб родзе Агінскіх у Літве.

– Сёння мы ўжо ведаем, што ўсіх палацаў, якія ў розныя часы належалі Агінскім, а зараз ў розным стане захаваліся да нашых дзён на тэрыторыях гэтых краін, налічваецца больш за дваццаць. На выставе, якую ладзіць музей, мы пазнаёмім нашых гасцей з кожным з іх, – дадала Таццяна Кляшчонак.

Так, прысутныя змогуць пазнаёміцца з асобнымі выявамі палацаў роду Агінскіх і іх кароткай гістарычнай звесткай.

Прэзентацыя выставы “Ацалелыя  і неацалелыя палацы роду князёў Агінскіх” пройдзе ў музеі-сядзібе М.-К. Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна 17 снежня. Пачатак – у 14.00. Уваход вольны.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Читайте также

Как вызвать нотариуса на дом и может ли он отказаться приехать? Разбираемся в вопросе
Жительница Молодечно обратилась в редакцию Kraj.by с вопросами, касающимися оформления доверенности на оформление и последующую продажу жилого дома.
Сморгонские пограничники задержали литовца с особо опасными психотропами
Днем 26 февраля военнослужащие Сморгонской пограничной группы вблизи белорусско-литовской границы задержали гражданина Литвы. По словам мужчины, он нарушил границу с целью уклонения от уголовного преследования в своей стране.
«Динамо-Молодечно» уступает «Юности» и завершает сезон, оставаясь в четверке сильнейших
Хоккеисты столичной «Юности» вышли в финал Кубка Президента после победы в полуфинальной серии плей-офф экстралиги над «Динамо-Молодечно».