Опубликовано: 07 января 2013, 16:36
64

У Валожыне працуе выстава, прысвечаная Бенедыкту Тышкевічу і фатаграфіі

Выстава “Піянер беларускай фатаграфіі – граф Бенедыкт Тышкевіч” пачала працаваць 28 снежня ў Валожыне.

Выстава, прысвечаная 160-годдзю нараджэння аднаго з піянераў мастацкай фатаграфіі Беларусі і Літвы Бенедыкта Генрыка Тышкевіча, арганізавана сумеснымі намаганнямі Валожынскага раеннага музея і эка-музея “Брама ў Налібокі”.

Аб гэтым расказалі Kraj.by дырэктар Валожынскага раённага музея Наталля Лоўчая і куратар эка-музея “Брама ў Налібокі” Алесь Белы.

“Да ўдзелу ў выставе запрошаны мастакі і фатографы, творы якіх раскрываюць Бенедыкта Тышкевіча як асобу і творцу, дапамагаюць уявіць яго творчую і гаспадарчую дзейнасць, гісторыю валожынскай галіны роду Тышкевічаў.

Гэта могуць быць пейзажы тышкевічавых мясцін: Валожына, Першаяў, Вялага, паўночнай часткі Налібоцкай пушчы. Альбо месц, якія пакінулі след у біяграфіі асоб, звязаных з Бенедыктам Тышкевічам пры жыцці. Напрыклад, Старога Уласа, Ядвігіна Ш.

Мэта выставы - асвятліць тэму пачаткаў фатаграфічнага мастацтва на нашых землях. Гэта перыяд прыкладна канца ХIХ - пачатку XX стагоддзя”, - расказаў куратар эка-музея Алесь Белы.

Па словах дырэктара Валожынскага музея Наталлі Лоўчай, выставы арыгінальных фатаграфій Бенедыкта Генрыка Тышкевіча адбыліся ў 2009 годзе ў Вільнюсе, Мінску, Полацку і Гомелі.

“Сумесны праект, які зараз пачаўся ў Валожыне, прымеркаваны да 160-годдзя нараджэння Бенедыкта Тышкевіча, які быў адным з апошніх уладальнікаў Валожына. Ва ўрочышчы Вялае Тышкевічы мелі паляўнічы палац, ад якога зараз захавалася адна сцяна. Там знаходзілася фоталабараторыя, там уладальнік ствараў мастацкія фатаграфіі, здымаў мясцовых сялян”, – расказала Наталля Лоўчая.

У выставачнай зале музея сабраны рэпрадукцыі фотаздымкаў Бенедыкта Генрыка Тышкевіча, а таксама творы сучасных мастакоў, прысвечаныя тышкевічавым мясцінам. Яны адлюстроўваюць маляўнічыя руіны, краявіды ракі Іслач і Налібокскай пушчы. Мясцовы жыхар, дзед якога ў часы Тышкевіча працаваў лесніком, прадставіў на выставу бляшаную эмблему лесніка ўладанняў Тышкевіча.

“Выстава носіць адкрыты характар, таму музей бярэ прыватныя творы і рэчы ў карыстанне на час яе працы”, – расказала дырэктар музея.

Для выставы дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка прапанаваў “Дыптых”, загадчык выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Мікалай Мішчанка прадставіў творы “Вялае”, “Іслач у Вялым”, валожынскія мастакі Уладзімір Сайко і Яўген Мандрык прапанавалі краявіды, звязаныя з жыццём Бенедыкта Генрыка Тышкевіча. Творы ў чорна-белым выкананні Яўгена Мандрыка зроблены з выкарыстаннем старых чорна-белых фотаздымкаў Валожына.

Да выставы падрыхтаваны экскурсія і слайд-шоу з асобных фотаздымкаў Бенедыкта Генрыка Тышкевіча.

10 студзеня, у дзень адчыненых дзвярэй, у музеі пачнецца дэманстрацыя дакументальнага фільма праекта “Лабірынты”. Фільм, прысвечаны гісторыі беларускага фотамастацтва, прадставіць аператар тэлеканала “Беларусь-ТВ” Алесь Матафонаў. Наведвальнікі музея будуць мець магчымасць убачыць фільм да канца выставы.

Дырэктар Валожынскага музея выказала спадзяванне на тое, что на памяць аб выставе мастакі-удзельнікі пакінуць у падарунак музею адну са сваіх прац, а для аднаўлення сядзібы ў Вялым - першай вядомай лабараторыі мастацкай фатаграфіі на Беларусі - знойдзецца інвестар.

Плануецца, што выстава будзе працаваць да 1 лютага.

Вольга НЯЎЗОРАВА

Читайте также

36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.
«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.
«В местный магазин сходила один раз за три года». Под Молодечно молодежь не согласна с пенсионерами и просит расширить ассортимент и навести порядок на мусорках
Сегодня, 13 марта, в поселке Сосновый Бор Молодечненского района провели сход граждан. Разбирались, что волнует местных и в чем не совпадают во мнениях молодые жители и пенсионеры.