Опубликовано: 29 июля 2015, 13:19
46

У Лучаі на Пастаўшчыне адбыўся фэст у гонар святых Ганны і Яўхіма (ФОТА, ВІДЭА)

Свята сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў.

Святую імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Удзел у літургіі ўзялі таксама ксёндз Чэслаў Курэчка з Росіцы і Ян Пугачоў з Германавіч. Як адзначыў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ліпскі, запрасіць біскупа яму дапамог Фэйсбук.

У сваім казанні да вернікаў біскуп звярнуў увагу на выхаванне моладзі і сямейныя каштоўнасці.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Падчас імшы адбылося асвячэнне трох барэльефаў, якія размешчаныя на плаце касцёла. Закончылася служба выкананнем гімна лучайскай парафіі, словы да якога напісаў клерык Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі Алег Зямчонак. Дарэчы, сваю практыку ён праходзіў у лучайскім касцёле ў ксяндза Мікалая.

Изображение 7

Пасля літургіі ксёндз Мікалай Ліпскі асвяціў транспарт, бо ў гэты дзень быў успамін святога Кшыштафа, які лічыцца апекуном вадзіцеляў і падарожнікаў. На гэты раз на асвячэнні транспарту прысутнічалі і байкеры.

Изображение 21

Изображение 9

Відэа з фэсту ў гонар святых Ганны і Яўхіма ў Лучаі на Пастаўшчыне

А ўжо пасля прысутных чакаў канцэрт, які распачаў Лявон Вольскі з Паўлам Аракелянам. Пасля іх выступалі іншыя артысты – як сталічныя, так і мясцовыя. Сваёй ігрой на акардэоне парадаваў прысутных Дзмітрый Корсак, які за апошні год стаў частым госцем у Лучаі. Выступілі таксама Алег Сямёнаў, Іван Буслай, Улад Сіманіс. Сваімі песнямі парадавала гасцей фэсту і вядучая канцэрта Валянціна Альшанская.

Изображение 10

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Изображение 17

Закончылася свята позна ўвечары фаершоў і феерверкам. Напрыканцы ўсіх блаславіў біскуп Аляксандр, які прысутнічаў да заканчэння канцэрта.

23 жніўня Лучай зноў запросіць гасцей, на гэты раз на Свята ведаў.

Изображение 18

Изображение 19

Изображение 20

Зьміцер ЛУПАЧ
Фота і відэа Леаніда ЮРЫКА



Читайте также

Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
29 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.