У гонар абраза Маці Божай у Будславе Мядзельскага раёна праводзіцца конкурс
Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» абвясціла конкурс на лепшы твор (верш, песню, эсэ, кароткае апавяданне), прысвечаны 400-годдзю з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе.
Як паведамляе catholic.by, творы трэба даслаць у рэдакцыю да 1 чэрвеня. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя на ўрачыстасці ў Будславе.
Пераможцы атрымаюць у падарунак духоўную літаратуру. Пасля завяршэння конкурсу плануецца выданне кнігі, у якую будуць уключаныя лепшыя конкурсныя працы.
Адрас для карэспандэнцыі:
а/с 101, 220002, г. Мінск,
тэл./факс: (017) 293-17-50
E-mail: media@catholic.by
Паводле catholic.by
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter