Опубликовано: 12 февраля 2016, 15:20
91

У Глыбокім жыве нашчадак знакамітага роду Якуба Ясінскага? (фота)

Магчымы нашчадак знакамітага роду Якуба Ясінскага, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года на чале Касцюшкі, жыве ў Глыбокім.

Як кажа Людміла Маслава, якой зараз за 80 год, дакументы пра гэта сведчанне засталіся ад бабулі. Яны заўжды ляжалі ў чорнай папцы і перадаваліся ад пакалення да пакалення. А даведалася яна пра сваё знакамітае паходжанне тады, калі вывучыла польскую мову, паведамляе 8 лютага Радыё Рацыя.

Изображение 1

– Бабуля мая была з роду Ясінскіх, польскі шляхецкі род. Пакуль я была малая, я гэтага не ведала і нават потым не вельмі, але я цікавілася вось гэтай чорнай маленькай папкай. Толькі я не ведала польскай мовы, але неяк мяне ўсё цягнула:«вывучы мову, вывучы». Я стала чытаць кніжкі па-польску і так я асвоіла польскую мову, а пасля гэтага раскрыла гэтую папку.

Изображение 2

РР: Пакажыце, што там?

– І тады ўспомніла тое, што мне расказвала маці. А казала яна так: што яе дзеда, Томаша Ясінскага, калі падавілі паўстанне Касцюшкі прывезлі ў Глыбокае, а нарадзіўся ён у Варшаве. Ён застаўся сіратой і быў вельмі маленькі, калі яго прывезлі ў Глыбокае.

РР: У паўстанні быў палкоўнік Якуб Ясінскі, кім яму даводзіўся Томаш Ясінскі?

– Мая ўнучка ў інтэрнэце шукала звесткі пра гэты род і знайшла што быў такі і такі Ясінскі, што быў Якуб і быў Томаш Ясінскі, але памёр маленькім. Дык вось я думаю, што яго, відаць, абвесцілі памерлым а самі схавалі яго ў Глыбокім, бо тады жаўнеры Суворава вельмі кепска ставіліся да насельніцтва. Паўстанне жорстка падавілі і забівалі…. У мяне ёсць газета, наша беларуская, дык там увогуле жахлівыя рэчы пішуць, пра тое, што яны тварылі. І вось я думаю, што гэтага малога ў Глыбокім схавалі. Яго прывезлі і аддалі манахам. Тут былі 2 манастыры: адзін праваслаўны, а другі — кармелітаў босых, каталіцкі. Напэўна яго аддалі ў гэты касцёл. Маці мне распавядала, што манахі яго выгадавалі і навучылі разьбе па дрэву. Я не ведаю, рабіў ён якія фігуры ў касьцёлах, ці не, але з гэтага ж не пражывеш, а ў яго была сям’я: мая бабуля Ёанна і сын Павел. І ён адкрыў дом для прыезджых і называўся фурман: вазіў пасажыраў, зарабляў на гэтым і так яны жылі. Калі яго прывезлі ў Глыбокае, дык змянілі яму імя і прозвішча, сталі яго зваць не Томаш Ясінскі, а Фама Яселёнак. Так распавяла мне маці. А калі я знайшла гэтыя дакументы, дык усё гэта пацвердзілася.

РР: У вас тут ёсць дакументы нават з тых часоў, калі яго звалі Томаш Ясінскі?

– Зараз нешта тут знойдзем. Гэта бабуля захоўвала, а пасьля – мая маці. Мая бабуля выйшла замуж у тысяча васямсот восемдзесят восьмым годзе і тады ёй было дваццаць тры гады. Вось пасведчанне аб шлюбе. А калі мая бабуля будавала хату, дык ёй вокны ўстаўляў чалавек, якому яна плаціла зямлёй. І тут напісана: Ёанна Жулткевіч (гэта было ейнае прозвішча па мужу), з’яўляючыся ўласніцай зямлі, атрыманай у спадчыну ад ейнага бацькі Томаша Яселёнка вэль Ясінскага. І гэта падцвярджае, што яму змянілі імя і прозвішча. Гэты дакумент складаў натарыюс і падпісвалі сведкі. Далей яшчэ бабуля пісала завяшчанне на сваіх дзяцей і тут, у чатырох месцах напісана: Ёанна з Ясінскіх, а так яна паўсюль гэта падкрэслівае. У гэтых дакументах я знайшла доказ, што маці распавяла мне праўду.

Изображение 3

Изображение 4

Якуб Ясінскі належаў да “віленскіх якабінцаў” – прыхільнікаў ідэяў Французскай рэвалюцыі, што выступалі з патрабаваннямі рэспублікі, роўнасці станаў і адмены прыгону. Таксама Якуб Ясінскі быў паэтам, аўтарам патрыятычных твораў, у тым ліку напісаных па-беларуску. Загінуў пры абароне крэпасці «Прага» пад Варшавай.

Па матэрыялах Радыё Рацыя



Читайте также

В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.