Опубликовано: 02 декабря 2015, 14:07
25
У Браславе сёння, 2 снежня, адкрыецца выстава «Прыродны скарб Браслаўскага Паазер'я» (АФІША)
Выстава падрыхтавана да 20-годдзя Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Паводле старонкі УКантакце «Музеі Браслава», на выставе можна пазнаёміцца з багаццем жывёльнага і расліннага свету Браслаўшчыны, развіццём турызму, асноўнымі накірункамі дзейнасці Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Адкрыццё выставы ў 14.30 ў гісторыка-краязнаучым музеі.
Паводле старонкі УКантакце «Музеі Браслава»
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter