Опубликовано: 11 апреля 2016, 09:20
105

Танчыць як продкі. Этнахарэограф Сяргей Выскварка навучыць маладзечанцаў побытавым танцам

17 красавіка ў Раённым цэнтры культуры горада Маладзечна адбудзецца майстар-клас па беларускіх побытавых танцах з Сяргеем Выскваркам. Бясплатна навучыцца танчыць як продкі зможа любы жадаючы.

Пра гэта Край.бай паведаміла Вольга Трубач.

– Мы запрашаем да ўдзелу ў майстар-класе ўсіх ахвочых: не мае значэння колькі вам год і ці маеце вы харэаграфічную адукацыю – галоўнае жаданне! Можаце прыйсці адзін, а пару знойдзеце сабе ўжо на месцы. Побытавы танец – гэта стыхійная праява пачуццяў, настрою, эмоцый і выконваецца ён у першую чаргу для сябе, і толькі потым – для гледача.

Як зазначыла суразмоўца, майстар-клас праводзіць Сяргей Выскварка – збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог. Ён з'яўляецца мастацкім кіраўніком узорнага фальклорнага танцавальнага калектыва "Верабейкі". Пад яго кіраўніцтвам з 2011 года ў межах рэгіянальнага фэсту народнай культуры "Пятроўскі фэст" праходзіць танцавальная школа "Пятровіца".

– Гэта мерапрыемства будзе карыснае тым, хто цікавіцца сваёй спадчынай, гісторыяй роднага краю. Крацей, – дадала яна, – калі хочацце навучыцца танчыць як продкі, прыходзьце на майстар-клас.

Сяргей Выскварка – збіральнік і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры

Изображение 1

Па словах Вольгі Трубач, майстар-класс будзе доўжыцца каля трох гадзін.

Пачатак у 14.00. Уваход вольны.

Кацярына СУШКО 
Фота са старонкі Сяргея Выскваркі УКантакце
new.vk.com/verabeiki

Читайте также

В Молодечно и районе с 2 по 12 июля изменится расписание автобусов
Автопарк №4 города Молодечно информирует об изменении движения городского и пригородного транспорта с 2 по 12 июля.
Более 40 звонков за сутки: мошенники атакуют пенсионеров в Молодечно
Мошенники активизировались в Молодечненском районе. Теперь они активно звонят пожилым людям по городским номерам.
Тренер ФК «Вилия» его талисман? Вилейчане обыграли ФК «Юность» со счетом 4:1
Футболисты ФК «Вилия» прервали серию поражений. 22 июня в домашнем матче вилейчане обыграли ФК «Юность» из Мяделя со счетом 4:1.