Опубликовано: 29 апреля 2016, 12:00
26

Святкаванне Дня Перамогі ў Астраўцы (ПРАГРАМА)

Пачнуцца святочныя мерапрыемствы 6 мая з велапрабегу і традыцыйнага аўтапрабегу па месцах баявой славы раёна. Асноўныя святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў Дзень Перамогі, 9 мая, у Астраўцы.

Пра гэта паведамляе сайт газеты "Астравецкая праўда".

Праграма Дня Перамогі ў Астраўцы

У 10.00 пачнецца шэсце ветэранаў вайны і працы, кіраўнікоў органаў мясцовай улады, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзі, вучняў школ ад цэнтральнай плошчы горада да помніка савецкім воінам і партызанам.

У 10.30 каля помніка адбудзецца мітынг “Зберагаем у сэрцы Вялікую Перамогу”.

Пасля ў лесапаркавай зоне адбудуцца шматлікія культурныя, спартыўныя, забаўляльныя мерапрыемствы:

- святочны канцэрт з удзелам астравецкіх артыстаў і творчых калектываў, гасцей з Ваўкавыска, ваеннага аркестра Смаргонскага пагранатрада, зорак беларускай эстрады;

- тэатралізаваная экспазіцыя “Каляндар Перамогі” з падвор’яў на тэму ваенных сюжэтаў;

- музей пад адкрытым небам “Каб унукі помнілі”, кінапалатка, дзе будуць дэманстравацца фільмы пра вайну;

- “Салдацкая паляна”, на якой усе ўдзельнікі свята змогуць пакаштаваць салдацкай кашы з палявой кухні, паспрабаваць свае сілы ў разборцы і зборцы аўтамата, надзяванні агульнавайскавога ахоўнага камплекта;

- паказальныя выступленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Аматары спартыўных спаборніцтваў змогуць памерацца сілай і спрытам, а балельшчыкі – “пахварэць” за сваіх куміраў.

Для дзяцей арганізуюць шмат забаў і атракцыёнаў. Увесь дзень у лесапарку будзе працаваць выязны гандаль.

У гэты дзень віншаванні і падарункі атрымаюць усе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і тыя, хто не зможа прыйсці на свята.

Плануецца правесці акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Зорка Перамогі” (стварэнне экспазіцыі з паветраных шарыкаў) і іншыя мерапрыемствы.

У 18.00 пачнецца канцэрт беларускага гурта “Дзядзя Ваня”.

Закончыцца свята дыскатэкай у танцавальнай зале “Галактыка”.

Па матэрыялах сайта газеты "Астравецкая праўда"



Читайте также

Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.