Опубликовано: 02 декабря 2015, 11:58
35

Пра сусветна вядомых бібліятэкараў расказвалі ў маладзечанскай бібліятэцы (ФОТА)

У снежні 2015 года спаўняецца 70 гадоў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча. На працягу года праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Адно з іх адбылося ў дзяцячым аддзеле бібліятэкі 25 лістапада.

Яно было прысвечана прафесіі бібліятэкара.

Изображение 1

Супрацоўніца аддзела Наталля Меднікава пазнаёміла дзесяцікласнікаў СШ №11 з гісторыяй стварэння бібліятэкі ў Маладзечне, паказала значнасць і неабходнасць “кніжных людзей”, абвергла міфы аб прафесіі бібліятэкара. Напрыклад, што гэта прафесія ўчарашняга дня і ў бібліятэцы – толькі кнігі і пыл. У сучасных бібліятэках, у тым ліку ў маладзечанскай, цяпер ёсць электронныя каталогі, літаратура на электронных носьбітах, для чытачоў ладзяць сустрэчы па інтарэсах, творчыя майстар-класы, дні культуры розных краін.

Яшчэ адзін міф – што бібліятэкары сумныя, нудныя людзі. Падчас мерапрыемства можна было даведацца, хто са знакамітых людзей прадстаўляў гэтую прафесію. А гэта, напрыклад, пісьменнікі Ёган Вольфганг Гётэ, Іван Крылоў.

Изображение 2

Маладыя людзі даведаліся, што прафесію бібліятэкара можна атрымаць у Беларускім дзяржаўным інстытуце культуры і мастацтва. На завяршэнне атрымалі буклеты пра універсітэт з інфармацыяй пра факультэты і спецыяльнасці, па якіх у ім рыхтуюць.

Изображение 3

Наталля МЕДНІКАВА
Фота аўтара



Читайте также

С 15 по 27 мая в Молодечно начнется опрессовка тепловых сетей. Смотрите, дома на каких улицах останутся без горячей воды на 13 дней
Опрессовка тепловых сетей зоны котельной №2 в Молодечно будет проводиться с 15 по 27 мая, в связи с чем будет отсутствовать горячая вода.
Легковушка «Ситроен» осталась без моторного отсека сегодня ночью в Молодечно
В Молодечно на улице Тамары Дудко ночью 6 мая горел легковой автомобиль «Ситроен Эвазион». Люди не пострадали, но моторного отсека у «француженки» больше нет.