Опубликовано: 13 мая 2015, 13:25
48

Пастаўскі народны хор "Памяць" сёлета адзначае юбілей (ФОТА)

Гэты год юбілейны для пастаўскага хору ветэранаў вайны і працы – яму спаўняецца 35.

У 1979-м начальнік Дома афіцэраў Генадзь Шышкін арганізаваў клуб ветэранаў вайны “Пераможца”, які пазней перайменавалі ў “Памяць”, піша сайт газеты «Пастаўскі край».

З моманту стварэння была арганізавана прапагандысцкая група з ліку франтавікоў, якія мелі багаты баявы вопыт, маглі даступна расказаць моладзі пра вайну. А такіх было нямала, бо клуб аб’яднаў былых салдат, партызан, медсясцёр, камандзіраў часцей рэгулярных падраздзяленняў Савецкай Арміі і партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі ў гады вайны на тэрыторыі Беларусі.

З цягам часу, акрамя гутарак пра вайну, дыялогу з моладдзю, члены клуба сталі спяваць песні ваенных гадоў, што ўспрымалася натуральна. У выніку ў 1980 годзе пры клубе арганізаваўся хор ветэранаў вайны.

Изображение 1

Год за годам калектыў удасканальваўся, павышаў сваё выканальніцкае майстэрства. Пачаў выступаць з канцэртамі не толькі ў навучальных установах (як было задумана спачатку), але і на прадпрыемствах, у арганізацыях, сельскіх клубах. Да 1996 года ён быў адзі¬ным у Беларусі хорам, які складаўся толькі з ветэранаў вайны. Выступалі з канцэртамі ў сваім горадзе, раёне, многіх раённых цэнтрах вобласці, у Літве, неаднаразова – на сталічнай сцэне. Ніводнага агляду-конкурсу ветэранскіх калектываў не абыходзілася без іх ўдзелу.

Неаднаразова станавіліся пераможцамі, за што атрымлівалі дыпломы, Ганаровыя граматы. У 1988 годзе хору было прысвоена званне “народны”.

У рэпертуары хору каля сотні песень ваенных гадоў, патрыятычных і лірычных, у тым ліку такія, як “Песня аб Паставах”, “Слухайце хор ветэранаў”, “Сёння мы – ветэраны” і іншыя. Словы і музыку да многіх з іх напісаў Генадзь Шышкін, які на працягу 18 гадоў быў нязменным кіраўніком.

З 1999 года хорам кіруе Павел Рагіня, які працягвае закладзеныя пры яго стварэнні традыцыі. Многія гады плённа працуе з харыстамі музычны акампаніятар Аляксей Конанаў. У цяперашні час у хоры няма ніводнага ўдзельніка вайны, ён не такі шматлікі, якім быў спачатку. Мала і мужчын, але ўсе, хто прыходзіць у калектыў, з ім не развітваюцца, а калі і пакідаюць, то толькі па стане здароўя.

Усе ўдзельнікі хору – людзі адказныя, улюбёныя ў песню. Нядаўна хор папоўніўся выканаўцамі з пастаўленымі галасамі, граматнымі ў музыкальным плане, спецыялістамі-вакалістамі, якія скончылі музычныя студыі і школы, установы культуры і адукацыі.

Усіх жадаючых таксама запрашаюць у хор ветэранаў.

Паводле сайта газеты «Пастаўскі край»



Читайте также

Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.
Тело погибшего мужчины нашли спасатели на пожаре под Воложином
Пожар случился утром 17 мая в деревне Солоная Воложинского района. Горела хозяйственная постройка. На месте спасатели обнаружили тело погибшего мужчины 1962 года рождения.
В выходные дни ГАИ проверит велосипедистов
Госавтоинспекция по 20 мая проводит комплекс мероприятий, направленных на предупреждение дорожно-транспортных происшествий с участием велосипедистов. Напоминаем правила, которыми не стоит пренебрегать.