Неабыякавыя да мінулага Гальшан наведалі гістарычную гасцёўню ў ашмянскім музеі
19 лістапада ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча адбылася гістарычная гасцёўня “Сучаснае старое мястэчка”.
Пра гэта паведамляе сайт Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча.
Вучаніца 6-га класа Паліна Бартановіч расказала пра “Падарожжа па Гальшанскаму краю”; краязнаўца Валянціна Лабуніна пазнаёміла гасцей музея з валунамі і камянямі – помнікамі Гальшанскай зямлі. Выступленне настаўніка гісторыі сярэдняй школы №2 Ашмян Алены Апанэль было прысвечана фотапраекту “Старыя і новыя Гальшаны”. Завяршыў шэраг выступаючых дызайнер і краязнаўца Сяргей Верамейчык з выступленнем “Спробы рэканструкцыі замка Паўла Стэфана Сапегі”.
Мепрапрыемства стала своеасаблівым прысвячэннем юбілейным датам: 405-годдзю заканчэння будаўніцтва замка, 450-годдзю з дня нараджэння яго ўладальніка П.С. Сапегі, а таксама 735-годдзю самога мястэчка.
Паводле сайта Ашмянскага краязнаўчага музея