Опубликовано: 05 июня 2014, 21:47
39

На літаратурнай вечарыне ў Германавічах, прысвечанай Васілю Быкаву, прысутнічалі глыбачане (ФОТА)

У вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна 31 мая прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная памяці Васіля Быкава, 90-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца 19 чэрвеня.

Арганізавала мерапрыемства кіраўнік культурна-асветніцкага Цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак, пішуць Весткі. На вечарыне прысутнічалі жыхары Шаркаўшчыны і раёна, госці з Наваполацка, Мінска, Глыбокага.

Изображение 1

У сваім уступным слове Ада Райчонак нагадала прысутным пра асобу Васіля Быкава, пра свае стасункі з ім. Адзначыла выступоўца і тое, што ў апошнія тры месяцы пайшлі з жыцця тры паэты, з якімі ў яе былі добрыя сяброўскія адносіны. Гэта Рыгор Барадулін, Давід Сімановіч і Генадзь Бураўкін.

Як раз у гэты дзень у Мінску адбывалася пахаванне Генадзя Бураўкіна, які памёр 30 траўня. Прысутныя ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчання.

Пасля выступілі мясцовыя паэты, якія прачыталі свае вершы, а напрыканцы – кіраўнік Шаркаўшчынскай творчай суполкі “Світанак” Кацярына Сосна.

Изображение 4

Потым адбыўся канцэрт народнай музыкі, дзе выступіў фальклорны гурт “Варган” з Наваполацку пад кіраўніцтвам Вольгі Емяльянчык. Калектыў выканаў беларускія народныя песні, якія былі сабраны падчас этнаграфічных вандровак па розных мясцінах Беларусі.

Изображение 3

Выступілі таксама хлопцы з Мінску Раман Яраш і Віктар Сямашка, якія прадставілі ігру на народных інструментах. Свае песні пад гітару выканаў Стась Сілка з Віцебску.

Изображение 2

Паводле Вестак



Читайте также

Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.
Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.