Опубликовано: 28 августа 2016, 14:53
57

Мядзельскай “Вузлянцы” споўнілася 40

Народнаму фальклорнаму калектыву “Вузлянка” споўнілася 40 гадоў. З нагоды адметнай даты ў Вузлянскім клубе вольнага часу, што ў Мядзельскім раёне, адбылася творчая вечарына.

Пра гісторыю калектыва расказала яго старэйшая ўдзельніца Надзея Мішчанка, якая паведаміла, што за 40 гадоў “Вузлянка” выступала на розных сцэнах. Гэта былі як вёскі Беларусі, так і Латвіі, Польшчы. 14 разоў калектыў здымала тэлебачанне.

А якіх толькі гасцей не сустракалі! Навукоўцаў, выкладчыкаў, міністраў, пісьменнікаў… У тым ліку з Расіі, Кыргызстана, Польшчы, Галандыі, Германіі, паведамляе сайт Мядзельскага райвыканкама.

Першая абрадавая карцінка “Каравай” адразу прынесла поспех. Натхняльніцай і пачынальніцай “Вузлянкі” была Алена Хіла, а рыжысёрам – Соф’я Ходас. Шмат увагі надавалі калектыву тагачасныя загадчык аддзела культуры Уладзімір Казакевіч і кіраўнік абласнога Дома мастацтваў Стэла Іванова.

Першыя ўдзельнікі калектыву – Алена Хіла, Ганна Валасевіч, Галіна Балаховіч, Фёдар Карпей, Любоў Карытцава, Алена Каўрус, Надзея Мішчанка, Віктар Купрэвіч, Таццяна Купрэвіч, Людміла Машыгірава, Ганна Мурза, Ганна Біцэр, Марыя Скрыпковіч, Іна Рудая, Зінаіда Тачыцкая, Тамара Трубач, Леанід Чарапок, Галіна Рызгунская, Соф’я Руновіч, Ядвіга Чарняўская. У розны час да “Вузлянкі” далучаліся тыя, хто прыязджаў працаваць у Вузлу: Алена Яцына, Алена Крукава, Вікторыя Клямяціч, Аліна Акулінская, Ніна Гануш, Антон Крыштафовіч, Таццяна Пішч. Пасля – Антаніна Вадавозава, Вера Талайка, Валерый Буры, Бярнарда Макоска, Ганна Батура, Сяргей Роўда і іншыя…

Павіншавалі калектыў з нагоды юбілею старшыня Сваткаўскага сельвыканкама Вера Хацяновіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Падгол, работнікі культуры са Сватак, колішнія ўдзельнікі калектыву, былыя вучні Вузлянскай школы.

Па матэрыялах сайта Мядзельскага райвыканкама



Читайте также

Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
Водоемы Вилейского района вышли из берегов. Есть ли опасность для жителей региона
В тематических рыбацких чатах и среди вилейчан активно обсуждается повышение уровня воды и разливы водоемов в районе. В частности, на акваториях Вилейского водохранилища и реках региона.
«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.