Опубликовано: 07 февраля 2016, 17:31
100

Культуру трэба везці ў вёску, а Інтэрнэт не канкурэнт бібліятэцы – у Маладзечне прайшла калегія Мінкульта (ФОТА)

У малой зале маладзечанскага Палаца культуры 5 лютага прайшла выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі сярод іншага абмеркавалі праблемы недастатковага культурнага выхавання жыхароў вёсак і зніжэнне наведванняў бібліятэк.

Выніковая калегія прайшла перад цырымоніяй перадачы Маладзечну статуса культурнай сталіцы Беларусі 2016 года. На яе прыехалі дэлегацыі з абласцей Беларусі і Мінска, прысутнічала намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.

Міністр культуры Барыс Святлоў на пачатку пасяджэння зачытаў 40-хвілінную справаздачу аб выніках дзейнасці Міністэрства ў 2015 годзе і праблемах развіцця культуры ў 2016-м, які аб'яўлены ў краіне Годам культуры.

Изображение 2

У тым ліку Барыс Святлоў казаў аб праблемах з культурным выхаваннем, якія сёння існуюць на вёсцы, і пра тое, што Інтэрнэт не павінен быць канкурэнтам бібліятэцы. Міністр адзначыў:

– На працягу 2012-2015 гадоў з-за міграцыі людзей з вёскі ў горад мы згубілі частку гледачоў, чытачоў, аматараў мастацтва. У нас зніжаецца колькасць наведнікаў бібліятэк, падае цікавасць да кніжнай формы падачы інфармацыі. Інтэрнэт не павінен быць канкурэнтам бібліятэцы. Мясцовыя ўлады павінны за сродкі мясцовага бюджэта і сродкі спонсараў забяспечыць бібліятэкі камп'ютэрамі і Інтэрнэтам. Трэба шукаць шляхі павышэння наведванняў бібліятэк.

Міністр культуры Барыс Святлоў

Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Фота Край.бай

Звярнуў увагу Барыс Святлоў таксама на тое, што ў Беларусі не толькі сталі менш чытаць, але і з кінавытворчасцю ёсць праблемы. Кінастудыя «Беларусьфільм» на сённяшні дзень – стратнае прадпрыемства.

– «Беларусьфільм» знаходзіцца ў творчым заняпадзе, – адзначыў міністр. – У работнікаў кінастудыі застаюцца старыя ўяўленні аб кінавытворчасці, арыентаваныя на бюджэтныя грошы. Наша задача – у першым паўгоддзі выйсці на бясстратную дзейнасць «Беларусьфільма».

Изображение 1

Праблему недастатковага культурнага выхавання жыхароў вёсак узняла дырэктар дзяржаўнай установы «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» Раіса Вайцяхоўская.

Дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раіса Вайцяхоўская

Изображение 6 

Па яе меркаванні, мясцовыя ўлады павінны развіваць мабільныя перасоўныя ўстановы культуры. Гэта значыць, культуру трэба везці ў вёску на аўтобусе.

– У раёнах павінны працаваць аўтаклубы, якія прывязуць у вёскі творчыя калектывы, кнігі і музейныя экспанаты, – сказала Раіса Вайцяхоўская.

Дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці ў сваёй прамове згадала Маладзечанскі раён. Яна адзначыла, што ўстановы культуры Маладзечаншчыны ў 2015 годзе аказалі насельніцтву паслуг на суму 4 млрд рублеў.

Сярод асноўных задач, якія ставяцца Міністэрствам на 2016 год, міністр Барыс Святлоў адзначыў, што трэба надаць вялікую ўвагу 75-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Изображение 4

Изображение 3

Усе навіны аб тым, што Маладзечна – культурная сталіца Беларусі ў 2016 годзе, можна прачытаць ТУТ.

Сяргей ЗЯНЬКО
Фота Міхаіла МАРЖЭЎСКАГА



Читайте также

«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.
Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
В парке Молодечно сажали рябинки
О субботнике в Молодечно рассказал начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь по Минской области Андрей Харченко.