Опубликовано: 08 сентября 2016, 10:37
95

Краязнаўцы набылі чатыры фотаздымкі Глыбокага часоў ІІ Сусветнай вайны (фота)

Краязнаўцы набылі на нямецкім сеціўным аўкцыёне ebay.de чатыры фотаздымкі, зробленыя ў Глыбокім у перыяд ІІ Сусветнай вайны. Гэта стала магчымым дзякуючы ахвяраванням людзей з розных гарадоў Беларусі.

Пра гэта паведамляюць 7 верасня Весткі.

На першым здымку, які зроблены ў ліпені 1941 года, бачым праваслаўную царкву Раства Багародзіцы. Фота зробленае з Копцеўскай вуліцы (Горкага). Царква мае купал пасярэдзіне, які быў збудаваны ў 1908 годзе, а згарэў пры невядомых абставінах летам 1944 года, калі Глыбокае ўжо было занята савецкімі войскамі. Перад царквой – драўляны будынак школы, дзе ў канцы ХІХ стагоддзя настаўнічаў Восіп Сухі, бацька слыннага канструктара самалётаў Паўла Сухога. Верагодна, будынак школы быў знішчаны ў канцы ІІ Сусветнай вайны.

Изображение 1

Другі здымак, зроблены ў снежні 1941 года, – касцёл Святой Тройцы з боку Беразвецкай вуліцы (Савецкай). Бачым на ім драўляную забудову цэнтральнай часткі Глыбокага. У 1920-я і 30-я гады на ўскраінах горада будаваліся кварталы новых дабротных дамоў, аднак цэнтральныя вуліцы, з нізкімі, падкошанымі хатамі, якія туліліся адна каля адной, выглядалі вельмі бедна. Усю гэтую забудову знішчылі летам 1944 года пажары, якія пачаліся ад падпалаў нямецкімі войскамі, якія адступалі, а таксама бамбардзіровак і абстрэлу савецкімі войскамі.

Будынкі на Беразвецкай вуліцы, паводле ўспамінаў краязнаўцы Антона Сабалеўскага, падпальвала каманда нямецкіх вайскоўцаў пры дапамозе адмысловай машыны. З 1 124 жылых дамоў, што былі перад вайной у Глыбокім, засталіся 357. Калі мураваныя будынкі маглі быць адбудаваныя пасля пажару, то драўляныя не аднаўляліся.

Изображение 2

Трэці і чацвёрты здымкі прадстаўляюць царкву Раства Багародзіцы. На царкоўным дзядзінцы шэрагам стаяць вайсковыя грузавікі. Жаўнеры Вермахта пачуваюць сябе гаспадарамі ў святым для глыбачанаў месцы. Калі прыгледзецца да царкоўнай брамы, то бачна, што яе сярэдняя частка, якая з XVIII стагоддзя мела прыгожы барокавы дэкор, адбіта. Гэта маглі зрабіць немцы, каб забяспечыць праезд для буйнагабарытных машын. Ранейшы выгляд брамы так і не быў адноўлены.

Будынак на плошчы перад царквой, крыты дахоўкай – гэта пабудаваны пры Польшчы гарадскі пастарунак паліцыі. Цяпер у ім месціцца раённы аддзел міліцыі.

Изображение 3

Изображение 4

“Фотаздымкі даюць нам уяўленне пра невядомыя раней дэталі выгляду даўнейшага Глыбокага. Напрыклад, мы не ведалі пра пашкоджанне брамы кляштара кармелітаў, верагодна, нямецкімі вайскоўцамі. Не мелі і выяваў забудовы Беразвецкай вуліцы перад яе пажарам у ліпені 1944 года. Здымкі, зробленыя ў Глыбокім у розныя гістарычныя эпохі, – гэта частка нашай спадчыны. Важна, каб яны паволі вярталіся ў наш горад”, – кажа адзін з ініцыятараў набыцця фотаздымкаў, краязнаўца Кастусь Шыталь.

Здымкі знайшоў і арганізаваў іх набыццё Давід Алег Лісоўскі, калекцыянер і перакладчык родам з Магілёва, які жыве ў Нямеччыне. Грошы на набыццё фотаздымкаў – агулам яны каштавалі 55 еўра – ахвяравалі Яўген Бабіч (Глыбокае), Андрэй Вашкевіч (Гародня), Алесь Гелагаеў (Мінск), Юры Калбасіч (Глыбокае), Наста Малатоўнік (Глыбокае), Таццяна Міхайлоўская (Мінск), Андрусь і Надзея Храпавіцкія (Вільня), Генадзь Шарыпкін (Мінск).

Фотаздымкі перададуць у фонды Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея. Якасныя лічбавыя копіі змогуць атрымаць ўсе асобы, зацікаўленыя ў вывучэнні гісторыі Глыбокага.

Паводле Вестак

Читайте также

Тренер ФК «Вилия» его талисман? Вилейчане обыграли ФК «Юность» со счетом 4:1
Футболисты ФК «Вилия» прервали серию поражений. 22 июня в домашнем матче вилейчане обыграли ФК «Юность» из Мяделя со счетом 4:1.
Дача, сделанная из железнодорожной цистерны, сгорела в Воложинском районе
В садоводческом товариществе «Вясёлка-2015» вечером 26 июня загорелась дача, которую хозяева оборудовали из металлической железнодорожной цистерны. К жилищу было подведено электричество, и именно неисправная электропроводка могла стать причиной пожара.
Почему парни из Несвижского района не ухаживают за молодечненками и о чем мечтают девчата из Брестской области?
В Молодечно проходит Минское областное спортивно-культурное мероприятие для молодых специалистов «Время выбрало нас!». Пообщались с молодежью из разных районов, узнали реалии их жизни и есть ли перспективы.