Опубликовано: 17 марта 2015, 12:02
37

Гукаць вясну ў Вязынцы Маладзечанскага раёна будуць 21 сакавіка

У праграме – гукальныя песні, веснавыя карагоды, гульні і забавы для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.

Пагукаць вясну разам 21 сакавіка запрашаюць Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

Як паведамляе старонка гэтай імпрэзы УКантакце, на свята запрошаныя спеўныя гурты "Горынь", "Рутвіца", "Мярэжа", "Варган", "Княжыч", Dainavа, "Гасцінец", "Калыханка", музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Яўген Барышнікаў, Дар'я Зуева, Вінцэнт Янчы, Сяргей Чубрык, Аляксей Лесавік, Дар'я Грашчанкова, Раман Яраш, клуб традыцыйнага танца SITA, а таксама грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Як і заўжды на такіх святах, арганізатары просяць усіх быць не гледачамі, а ўдзельнікамі, "бо толькі так можна сапраўды адчуць і зразумець традыцыю". Менавіта гэта стварае асаблівую атмасферу і настрой.

Таксама вітаюцца традыцыйныя строі, птушкі і стужкі на дрэвы.

На свяце будзе працаваць кухня, дзе можна набыць бліны, гарбату, квас і іншае смакоцце.

Изображение 1

Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзецям – 7 500 рублёў, студэнтам – 10 500, дарослым – 15 000 рублёў.

Пачатак а 13-й гадзіне.

Як даехаць з Маладзечна

Электрычка, што адпраўляецца з Маладзечна ў 11.06, прыбывае ў Вязынку ў 11.57, у 13.12 з Маладзечна – у 14.05. Расклад руху цягнікоў з Маладзечна і з Мінска можна паглядзець ТУТ.

Як у Вязынцы летась гукалі вясну, можна паглядзець ТУТ. Фота з імпрэзы 2013 года – ТУТ.

Па матэрыялах Гуканьне вясны ў Вязынцы – 21 сакавіка 2015 УКантакце



Читайте также

В Молодечно ООО не уплатило налог с суммы более 250 тысяч рублей
Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Молодечненскому району при проведении контрольных мероприятий выявила схему уклонения от уплаты подоходного налога.
Грузовой автомобиль и деревянный вагончик горели в Воложинском районе
В ночь с 3 на 4 мая в Воложинском районе на пожары спасатели выезжали дважды.