Опубликовано: 25 октября 2016, 17:53
70

Да 85-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча ў Ашмянскім раёне зладзяць літаратурна-музычны вечар

28 кастрычніка ў Жупранскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна адбудзецца літаратурна-музычны вечар, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Ніла Гілевіча “Душа мая і ў небе будзе трызніць Беларуссю…” Пачатак – у 13.00.

Як распавяла Край.бай бібліятэкар Кракоўскай сельскай бібліятэкі Ірына Ізбіцкая, мінавіта яе ўстанова ладзіць гэтае мерапрыемства ў Жупранах.

На Ашмяншчыне сёлета праходзіць конкурсны марафон, у якім прымаюць удзел усе бібліятэкі раёна, удакладніла яна. Па яго ўмовах кожная ўстанова павінна да юбілею беларускага паэта або пісьменніка падрыхтаваць святочнае мерапрыемсва. Супрацоўнікі Кракоўскай сельскай бібліятэкі вырашылі зладзіць імпрэзу, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння Ніла Гілевіча.

Падчас мерапрыемства гледачы змогуць пазнаёміцца не толькі з вершамі, але і з песнямі, якія былі напісаныя беларускімі кампазітарамі на словы гэтага паэта.

Літаратурна-музычны вечар распачнецца песняй “Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы…” ў выкананні работнікаў бібліятэкі.

Багатай і цікавай павінна быць частка вечара, якая будзе прысвечана творчаці паэта, зазначыла Ірына Ізбіцкая.

Сяргей ЮРЭВІЧ



Читайте также

Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.