Опубликовано: 17 февраля 2014, 14:55
102

Будні і дасягненні этнаграфічнага музея Глінскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна (ФОТА)

У 2013 годзе этнаграфічны музей “Спадчына” Глінскай сярэдняй школы атрымаў два прызавыя месцы ў межах рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Першае – у намінацыі “Гісторыя аднаго экспаната” (прадстаўляла вучаніца школы Карына Навіцкая) і трэцяе – у намінацыі “Музей у чамадане” (прадстаўляла вучаніца школы Таццяна Саковіч). Аб гэтым 17 лютага піша газета “Родныя вытокі”.

Як мара стала рэальнасцю

Школьным музеем зараз цяжка каго здзівіць. У выглядзе набору экспанатаў у асобна адведзеным пакоі яны ёсць у многіх школах раёна. Адны налічваюць некалькі экспазіцый, іншыя яшчэ толькі напаўняюцца рэчамі. У многіх установах адукацыі дзейнічаюць суполкі вучняў-экскурсаводаў, ёсць свае адметнасці і фішкі. Адным словам, работа вядзецца. Так было і ў Глінскай сярэдняй школе.

Існаваў сабе школьны этнаграфічны музей у сценах установы адукацыі і існаваў. Добры музей, але звычайны. Толькі вось настаўніцы мясцовай школы Людміле Асіповіч, якая за гэты самы музей была ў адказе, хацелася, як кажуць, большага.

Людміла Асіповіч

Изображение 1

А менавіта – стварыць не проста тэматычную падборку экспанатаў, а сапраўдную сялянскую хату. Ці то дзякуючы арганізатарскаму таленту Людмілы, ці ўсебаковай падтрымцы кіраўніцтва школы, а можа, дзякуючы ўсяму разам, мара настаўніцы збылася.

Справа ў тым, што на школьнай тэрыторыі стаяла пустуючая пабудова. Хатка, як кажуць, без вокнаў і дзвярэй. Сіламі школы вокны зашклілі, дзверы ўставілі, падлогу падмацавалі. Для натуральнасці злажылі сапраўдную печ.

Заставалася зрабіць з пабудовы музей. Але, атрымаўшы вялікую тэрыторыю для творчасці, Людміла зразумела, што экспанатаў для яе не так ужо і шмат. А таму трэба шукаць новыя. Кінуўшы кліч па школе і знаёмых, настаўніца ўзгадала і пра родную бабуліну хату ў Крулеўшчынскім сельсавеце. Паехала і прывезла адтуль яна нямала: дываны, вышыванкі, посцілкі, гаспадарчыя прылады працы, вялізны куфар, драўляную мэблю, дзяжу і шмат іншага.

Этнаграфічны музей Глінскай сярэдняй школы знадворку

Изображение 2

Цікавыя экспанаты, па словах кіраўніка музея, атрымалася здабыць у час этнаграфічных экспедыцый, якія ладзіліся разам з вучнямі, у вёскі раёна. Сярод іх, напрыклад, драўляныя лыжы з палкамі, вышываныя карціны, капылы для пашыву абутку, лапці, ступы і іншае.

Этнаграфічны музей Глінскай сярэдняй школы знутры

Изображение 5

У адной з экспедыцый вучням аддалі для музея цікавую прыладу, прызначэнне якой гаспадары не ведалі, мясцовыя старажылы, да якіх звярталіся са школы, таксама. У Людмілы ёсць меркаванне, што гэтая прылада магла спатрэбіцца пры падрыхтоўцы льняной кудзелі, але гэта толькі меркаванне.

Калі ў каго ёсць дакладныя звесткі наконт гэтага прадмета (на здымку), школьны музей будзе вельмі ўдзячны

Изображение 8

Ад ткацкага станка да віртуальнай экскурсіі

Час ішоў, хатка-музей напаўнялася знаходкамі, а значыць, узнікла неабходнасць падзяліць яе на экспазіцыі. Так з’явіліся ў музеі “Спадчына” клець, выставы прылад працы, куточак гаспадыні, падборка сялянскага адзення і інш. Па падліках школы, цяпер у музеі ўжо больш за 470 экспанатаў.

Изображение 6

Што асабліва прываблівае – гэта адсутнасць нежывой карцінкі, музейнасці. Можа, гэтаму адчуванню садзейнічаюць вышыванкі і дываны, а таксама партрэты продкаў, што вісяць на сценах, можа, накрыты пасярод трысцена стол, ад якога, здаецца, толькі адышла гаспадыня, каб паставіць страву ў печ, як у звычайнай хаце, можа, дзяжа, што ганарова месціцца ля печы і чакае свайго часу, надаюць карціне сапраўднасці? Так ці інакш, але наведванне музея становіцца падзеяй запамінальнай.

На пытанне, ці ёсць у Людмілы Асіповіч яшчэ якія мары ў дачыненні да музея, настаўніца з надзеяй адказвае, што вельмі б хацелася мець ткацкі станок. Справа ў тым, што некаторыя складнікі гэтага інструмента ёсць, але іх не хапае, каб зрабіць яго рэстаўрацыю.

Изображение 7

Сёння ў Глінскай школе не толькі дзейнічае стацыянарны музей, а падрыхтаваны выязныя экскурсіі, якія могуць правесці вучні. Гэта ўжо згаданы вышэй “Музей у чамадане” (маецца на ўвазе чамадан з побытавымі рэчамі рознага кшталту і падрыхтаваны расповед пра іх), гісторыя аднаго прадмета.

Створана таксама віртуальная экскурсія з агучваннем, якую можна ўбачыць на экране манітора ці праектара. Па словах субяседніцы, падчас экспедыцый удалося назапасіць шмат відэазапісаў з успамінамі жыхароў раёна, але яны яшчэ патрабуюць дадатковай апрацоўкі і мантажу.

Изображение 4

Таксама пастаянна трэба рыхтаваць новых экскурсаводаў-школьнікаў. Спраў хапае, як і ідэй.

Паводле газеты “Родныя вытокі”



Читайте также

Погрузучасток с железнодорожными путями построят в Вилейском лесхозе
О том, как предприятие справилось со сложностями, какие задачи перед собой ставит и как идет к их реализации, рассказывает директор Вилейского опытного лесхоза Дмитрий Гришкевич.
В Островце вечером сгорела хозпостройка
Вечером 4 мая в Островце загорелось хозяйственное здание на частном подворье.