Опубликовано: 20 октября 2014, 16:52
40

Беларускі вучоны-геолаг і пісьменнік Радзім Гарэцкі 23 кастрычніка выступіць у Маладзечне

Сустрэча з беларускім вучоным-геолагам і пісьменнікам Радзімам Гарэцкім адбудзецца у бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок”.

Аб гэтым парталу Край.бай паведаміла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Таццяна Закрэўская.

Сустрэча, падчас якой пісьменнік раскажа пра сябе і сваю творчасць, пройдзе ў канферэнц-зале бібліятэкі. Уваход вольны. Пачнецца мерапрыемства ў 17.00.

Даведка: Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі (7 снежня 1928 года, Мінск) – беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР (1977, член-карэспандэнт з 1972), доктар геолага-мінералагічных навук. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Замежны член Расійскай акадэміі навук (1994).

Радзім Гарэцкі, сын Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, пляменнік Максіма Гарэцкага, які быў выдатным беларускім пісьменнікам.

З 1990 года Радзім Гарэцкі – член Рады, а з 1993 – прэзідэнт згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Актыўна працаваў з беларускай дыяспарай, быў адным з арганізатараў з'ездаў беларусаў свету. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш.

У кнізе «Ахвярую сваім „Я“… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх. У 2013 годзе выйшла кніга публіцыстычных артыкулаў, лірычных замалёвак, мініяцюр і эсэ «Жыццёвы меланж».
be.wikipedia.org

Марына ЖАКАЎКА



Читайте также

«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.
Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
В парке Молодечно сажали рябинки
О субботнике в Молодечно рассказал начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь по Минской области Андрей Харченко.