Опубликовано: 15 сентября 2016, 20:18
74

Багач у Вязынцы сёлета будуць святкаваць 24 верасня

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў ладзяць у Вязынцы Маладзечанскага раёна Багач. Сёлета свята адбудзецца 24 верасня, пачатак а 13-й гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года. Гэта прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу, нагадвае Студэнцкае этнаграфічнае таварыства ў сваёй суполцы УКантакце.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму ўсіх гасцей традыцыйна просяць захапіць з сабой па жменьцы зерня.

Изображение 1

У гэтым годзе ўрачыстыя дажынкавыя песні выканаюць гурты «Рутвіца», «Мярэжа», «Горынь», «Дайнава», а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца «Сіта». Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з рознымі радасцямі. Як заўжды, будзе дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш.

Як Багач адзначалі ў Вязынцы летась, можна паглядзець ТУТ, пазалетась – ТУТ.

Святкаваць Багач будуць таксама 17 верасня ў Плябані Маладзечанскага раёна.

Паводле старонкі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства УКантакце



Читайте также

Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.
В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.