Опубликовано: 28 ноября 2016, 17:38
91

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні».

Гледачы пачуюць аўтэнтычныя беларускія мелодыі і песні ў эстрадных і сучасных аранжыроўках у выкананні беларускіх артыстаў і ансамбляў. На сцэну выйдуць Анатоль Ярмоленка, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Iна Афанасьева, Алена Ланская, дзяржаўны ансамбль «Песняры», ансамблі і гурты «Харошкі», «Верасы», «Бяседа», «Неруш», «Чараўніцы», «Палац», «Церніца», фальклорныя ансамблі ўсіх абласцей краіны і творчыя калектывы Маладзечна.

Як і заўсёды, мы публікуем некалькі пытанняў і чакаем Вашых адказаў.

Умовы конкурсу:

– правільныя адказы на пытанні неабходна даслаць на электронную пошту spec2@kraj.by і пазначыць КАНТАКНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ для сувязі з Вамі;

– нельга дасылаць больш аднаго пісьма з адной і той жа паштовай скрынкі;

– у тэме пісьма АБАВЯЗКОВА пазначыць “Розыгрыш білета”.

Карыстальнік, які трэцім па ліку дашле правільныя адказы, атрымае квіток на тэлевізійныя здымкі.

Хутка пытанні з’явяцца на сайце. Сачыце за навінамі!

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ



Читайте также

В парке Молодечно сажали рябинки
О субботнике в Молодечно рассказал начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь по Минской области Андрей Харченко.
Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.