Опубликовано: 03 февраля 2015, 15:07
68

Новы сезон бясплатных курсаў “Мова нанова” стартаваў у Маладзечне (ФОТА)

Першыя ў 2015 годзе заняткі бясплатных моўных курсаў прайшлі 27 студзеня і былі прысвечаныя тэме “Уваходзіны”. Месцам сустрэчы арганізатары абралі бібліятэку сямейнага чытання “Верасок”.

Пра гэта Край.бай паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Таццяна Закрэўская.

Изображение 1

Са слоў спецыяліста, заняткі адбыліся ў межах праекта “Чытаем і размаўляем па-беларуску”. Плануецца, што ён будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў.

Изображение 2

Як адзначыла Таццяна Закрэўская, сустрэча атрымалася цікавай.

– Вядучыя размаўлялі з удзельнікамі не павучальным тонам, а вялі дыялог. Гучалі жарты, музыка, – дадала яна.

Першую ў гэтым сезоне сустрэчу наведалі каля 20 чалавек. Сярод іх, падкрэсліла суразмоўца, была ў асноўным моладзь.

Изображение 3

Падчас заняткаў удзельнікі абмяркоўвалі традыцыі, звычаі і словы, якія звязаны з уваходзінамі. Акрамя таго, журналістка Дар’я Палынская пазнаёміла прысутных з жыццём і дзейнасцю Браніслава Тарашкевіча.

Изображение 4

– Шмат хто з прысутных ведаў, что Тарашкевіч жыў у Радашковічах і тое, што ў горадзе ёсць вуліцы, названыя яго іменем, – расказала загадчыца аддзела.

Изображение 5   Изображение 10

Па інфармацыі Таццяны Закрэўскай, заняткі ў бібліятэцы “Верасок” будуць праходзіць кожны аўторак у 18.00. Тэмы наступных чатырох сустрэч – “Камп’ютары”, “Зоркі”, “Сваякі”, “Гатэль”.

Изображение 6

Изображение 8

Нагадаем, бясплатныя моўныя курсы пачалі дзейнічаць у Маладзечне яшчэ ў маі 2014 года.

Изображение 9

Кацярына СУШКО
Фота Дануты ЗАКРЭЎСКАЙ



Читайте также

В Островце вечером сгорела хозпостройка
Вечером 4 мая в Островце загорелось хозяйственное здание на частном подворье.
Погрузучасток с железнодорожными путями построят в Вилейском лесхозе
О том, как предприятие справилось со сложностями, какие задачи перед собой ставит и как идет к их реализации, рассказывает директор Вилейского опытного лесхоза Дмитрий Гришкевич.