Опубликовано: 31 июля 2014, 18:24
38

Маладыя валанцёры збіраліся ў Браславе 24-27 ліпеня

Маладзёжны злёт валанцёраў арганізавала Браслаўскае раённае грамадскае аб’яднанне трансгранічнага супрацоўніцтва “Еўрарэгіён «Азёрны край»”.

Злёт з’яўляўся часткай міжнароднага праекта “Час, падораны нам: моладзь за ўстойлівае развіццё і валанцёрскі рух”, піша “Браслаўская звязда”.

На працягу чатырох дзён браслаўскія хлопцы і дзяўчаты з ліку навучальнай і працуючай моладзі (усяго 25 чалавек) жылі ў палатачным гарадку на тэрыторыі турбазы “Браслаўскія азёры”, вучыліся і працавалі.

Заняткі з валанцёрамі праводзіла дырэктар сталічнай асветніцкай установы “Офіс прасоўвання ініцыятыў” Вольга Хабібуліна. Пад яе кіраўніцтвам маладыя людзі распрацавалі шэраг карысных для Браслаўшчыны праектаў, аформілі сваё бачанне ўдасканальвання спартыўна-музычнага фестывалю “Viva Braslav!”.

Што тычыцца канкрэтных спраў, то валанцёрская група працавала на падрыхтоўцы гарадскога стадыёна да правядзення начной дыскатэкі, аказвала дапамогу яе арганізатарам падчас мерапрыемства і ўдзельнічала ў навядзенні парадку пасля. Таксама, як адзначыла кіраўнік праекта Юлія Герцава, у рамках ініцыятывы было закуплена турыстычнае і святло-музычнае абсталяванне, якое застанецца ў раёне.

У будучым практыка правядзення такіх мерапрыемстваў у Браславе будзе працягнута. Сярод накірункаў развіцця ініцыятывы – падрыхтоўка валанцёраў для турыстычнай сферы раёна і арганізацыя міжнародных валанцёрскіх лагераў і злётаў.

Паводле “Браслаўскай звязды”



Читайте также

Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.
«Ребенок - главный пассажир». ГАИ в Молодечно проверяет перевозку детей
Сегодня, 28 марта, Kraj.by отправился в рейд с инспекторами ДПС. Проверили, как перевозят детей в автомобилях.