Опубликовано: 29 августа 2014, 16:16
42

Два новыя ўрачы, дзесяць медсясцёр і адзін урач-інтэрн прыехалі ў Пастаўскі раён

Столькі маладых спецыялістаў робяць свае першыя крокі ў прафесіі ў медустановах Пастаўшчыны.

Абсалютная большасць іх – ураджэнцы Пастаўскага раёна, піша “Пастаўскі край”.

Аксана Якаўлева будзе праходзіць інтэрнатуру ўрачом-тэрапеўтам у цэнтральнай раённай бальніцы г. Паставы. Тут будуць працаваць Анастасія Някрасава, Юлія Юшкевіч і Юлія Філатава. Яны зоймуць пасады акушэркі ў акушэрска-гінекалагічным аддзяленні і медыцынскіх сясцёр у тэрапеўтычным і неўралагічным аддзяленнях адпаведна.

Усе астатнія адлік працоўнай біяграфіі пачнуць у сельскай мясцовасці. У Лынтупскую ўчастковую бальніцу ўрачом агульнай практыкі накіравана Вольга Лапо, Юлія Масцяніца – медыцынскай сястрой. Два маладыя спецыялісты прыбылі ў Парыжскую бальніцу сястрынскага догляду: Ганна Бондарава ў якасці памочніка ўрача агульнай практыкі, Марына Карпік – медыцынскай сястры. Загадчыцамі фельчарска-акушэрскіх пунктаў сталі Крысціна Храмчанка (у вёсцы Ярэва) і Анастасія Цяслёнак (вёска Вярэнькі). Да выканання абавязкаў медыцынскай сястры Марыя Паўлава прыступіла ў Камайскай участковай бальніцы, а Кацярына Багатава – у Дунілавіцкай. Урачом агульнай практыкі ў Варапаеўскай раённай бальніцы будзе працаваць Ганна Балай.

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Пастаўская ЦРБ» Уладзімір Чакавы расказаў:
– Для прафесійнай рэалізацыі маладых спецыялістаў у нас створаны аптымальныя ўмовы. Прычым не толькі маральныя, але і матэрыяльныя: сацыяльным пакетам прадугледжаны матэрыяльная дапамога, надбаўкі да акладу ад 30% і вышэй, частковая кампенсацыя за здыманне жылля і шэраг іншых.

Штогод на свае першыя рабочыя месцы ў медустановы раёна размяркоўваюцца ад 12 да 17 чалавек, што адпавядае патрэбнасці ў кадрах. Яны займаюць месцы тых, хто пайшоў на пенсію або ўверх па службовай лесвіцы.

Зараз маладыя спецыялісты асвойваюцца на сваіх рабочых месцах. Праз пару месяцаў іх чакае традыцыйная сустрэча з усім калектывам Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы – яна адбудзецца ў кастрычніку.

Паводле “Пастаўскага краю”



Читайте также

В парке Молодечно сажали рябинки
О субботнике в Молодечно рассказал начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь по Минской области Андрей Харченко.
Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.