Последние комментарии

Тутэйшы шпацыр: Смаргонь


Опубликовано:

Артыкул дапаможа падарожніку зарыентавацца ў новым горадзе – пакуль невядомай Смаргоні.

Па слядах аднаго квэста.

Нагадаю, што тутэйшыя шпацыры – гэта абагульненне матэр'яла сабранага падчас распрацоўкі заданняў квэста ў рамках праекта "Тутэйшыя квэсты". Гэты матэр'ял прысвечаны тутэйшаму квэсту, што адбыўся ў Смаргоні 18.10.2015 года.

Старажытная назва Смаргоні – Смургоні. Паводле іншай папулярнай версіі першыя жыхары Смаргоні гналі дзёгаць з выкарчаваных пры распрацоўцы дзялянак пнёў, так званых смар ці смураў. Адгэтуль і назва прафесіі мясцовых жыхароў – «смарогоны» ці «смургоні».

1
Першымі ўладальнікамі Смаргоні былі Зяновічы або Дэспат-Зяновічы. Гэта  былі буйныя землеўладальнікі, якія ў 15-17 стагоддзях займалі дзяржаўныя пасады ВКЛ. Прыстаўка «Дэспат» узнікла ў канцы 17 стагоддзя, калі з'явілася легенда пра паходжанне Зяновічаў ад сербскіх дэспатаў.
Сербская дэспатыя (сербск.: Српска деспотовина) — дзяржава, якая існавала на Балканскім паўвостраве ў 15- 16 стагоддзях і стала апошняй сербскай дзяржавай, якая ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.

7
Герб “Дэспат” першых уладальнікаў Смаргоні Зяновічаў.

У 17 стагоддзі сустрэць мядзьведзя на вуліцах Смаргоні было звычайнай з’явай. Князі Радзівілы заснавалі тут школу дрэсіроўкі мядзведзяў – так званую “Смаргонскую акадэмію”, дзе звяроў вучылі танчыць, стаяць на задніх лапах, сядзець за сталом і інш. “Навучэнцаў” можна было сустрэць на кірмашах у Прусіі, Венгрыі, Баварыі.

3

На гербе горада намаляваны мядзведзь на чырвонай рашотцы. І рашотка нездарама чырвоная: менавіта на накаленых да чырвонага колеру рашотках пад гук бубна мядзведзі пачыналі перастаўляць лапы — "танцаваць". Таму, калі звер пачынаў чуць гук бубна, ён аўтаматычна танцаваў.

2

Праіснавала гэта "мядзведжая"акадэмія да 19 стагоддзя. Але і зараз акадэміі не пераводзяцца ў Смаргоні: на змену мядзведжай прыйшла сабачая. Сёння альтэрнатывай "мядзведжай" акадэміі з'яўляецца адзіны ў органах памежнай службы Беларусі кіналагічны цэнтр, што знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Смаргоні.
Пошук кантрабанды, наркотыкаў і зброі – гэта справа новых "акадэмікаў".

У 2014 годзе ў гарадскім парку ў гонар мядзведжага промысла была ўсталявана скульптурная кампазіцыя — мядзведзь, які стаіць на задніх лапах разам з музыкамі. Яе стварэнне доўжылася больш за 10 гадоў.

5

Удзельнікі тутэйшага квэста ў Смаргоні.

У гарадскім парку знаходзіцца і помнік Францішку Багушэвічу, аўтару напаміну "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі".

10

Лічыцца, што менавіта са Смаргоні ў 17 стагоддзі пайшоў заваёўваць свет "абаранак". Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што першапачаткова ласунак адрасаваўся не столькі людзям, колькі звярам – у якасці сухога харчу – выхаванцам так званай "Мядзведжай акадэміі". І толькі пасля – як прысмак на продаж: напрыклад, на кірмаш у гонар св. Казіміра ў Вільні (“на Казюка”).

Дарэчы, вышэйзгаданыя магнаты Радзівілы здавалі Смаргонь у арэнду. Род Радзівілаў валодаў Смаргонню на працягу шасці пакаленняў, але ў адрозненне ад Зяновічаў (першых уладальнікаў Смаргоні), сваёй рэзідэнцыі тут не меў, таму часта здаваў сваё ўладанне ў арэнду.

А знакаміты Пане Каханку – Караль Станіслаў Радзівіл, пры якім мядзведжы промысел у Смаргоні дасягнуў найбольшых вышынь, ездзіў летам у санках у мядзведжай запрэжцы па дарозе, пасыпаннай соллю.

6
"Пане Каханку" – Караль Станіслаў Радзівіл.

У 1533 годзе ў Смаргоні па загаду Юрыя Зяновіча быў пабудаваны каменны храм – Кальвінскі збор.
За свае 400 з лішнім гадоў будынак паспеў паслужыць і кальвіністам, і каталікам, і праваслаўным, і ваяўнічым атэістам. На сёння гэта касцёл архістратыга Міхаіла.

Унутраннай асаблівасцю храма з’яўляецца адсутнасць апсіды – памяшкання, у якім знаходзіцца алтар. Яго няма, паколькі першапачаткова кальвіністы валодалі гэтым храмам, а, як вядома, пратэстанты выступаюць супраць пампезнасці ў набажэнствах.

Існуе легенда, што пад касцёлам ёсць падземны ход, які вядзе да Крэва і Вільні.

8

А ў тым месцы, дзе цяпер знаходзяцца Space Cinema Club (былы кінатэатр «Космас») і пошта, раней стаяла драўляная, “рубленая на замок” царква Перамянення Гасподняга 1672 года. Яна не аднойчы перабудоўвалася, аднак у 1960 годзе існаванне царквы канчаткова спынілася. Але ў канцы 1990 года ў горадзе з'явілася Спаса-Праабражэнская царква.

Вайна таксама закранула і Смаргонь. У верасні 1915 года рускія спынілі пад Смаргонню немцаў і пасля гэтага заставаліся тут на працягу 810 дзён. Больш за 2 гады кругласутачна ішла стральба. Гэтыя падзеі ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе, прысвечаным героям Першай сусветнай вайны, што знаходзіцца ў парку Перамогі на выездзе з гораду (вілейскі напрамак). Комплекс уражвае сваімі маштабамі.

9

Адна са скульптур мемарыяльнага комплекса прысвечана героям Першай сусветнай вайны.

На гэтым тутэйшы шпацыр па Смаргоні заканчваецца, але вы можаце прадоўжыць сваё падарожжа ў суседняй Вілейцы.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Вольгі Трубач
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария