Последние комментарии

Гамарджоба, Грузія !


Опубликовано:

Нататкі пра паездку ў Грузію.

Нечакана Грузія зноўку пагрукала ў маё жыццё. Я з небывалай радасцю прыняла гэта запрашэннне.

У 2014 годзе мне ўжо выпала магчымасць вандраваць па гэтай тэмпераментнай краіне. Вандравала, як заўсёды, сваім улюблёным спосабам: аўтаспын, заплечнік, кашы, намёт і так далей у гэтым напрамку. Адным словам, гэта вандроўка была вандроўка, прасякнутая невядомасцю.

Цяпер жа ўсё было інакш. Сустрэча ўяўляла: азнакамляльны візіт пад назвай: “Прынцыпы добрага кіравання ў сферы культуры і устойлівага развіцця: грузінскі вопыт”. Арганізатарамі выступілі: ПІУ “Цэнтр даследвання грамадскага кіравання “СІМПА”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”.

1
У гэтым візіце прынялі ўдзел прадстаўнікі з розных гарадоў Беларусі, якія актыўна развіваюць культурнае жыццё і спрыяюць устойлівому развіццю свайго горада. Цікава было пачуць і падзяліцца сваім вопытам з удзельнікамі.

2

Праграма візіта была распісана па хвілінах. У сярэднім 3 сустрэчы ў дзень. Сярод іх: Міністэрства рэгіянальнага развіцця і інфраструктуры, Міністэрства культуры і аховы помнікаў, Свабодны універсітэт Тбілісі, Нацыянальная адміністрацыя турызма, мэрыі Тбілісі, Руставі, Мцхеты. Нам давялося наведаць Тбіліскі гістарычны музей, экскурсію па старому Тбілісі, трапіць у старажытную сталіцу Грузіі – Мцхету – і пашпацыраваць па галоўнаму праспекту Тбілісі – Руставелі – падчас Дня незалежнасці. Грузія сёлета святкавала 26-я ўгодкі незалежнасці.

19

Сустрэчы мелі яскрава выражаны афіцыйны характар. Для мяне гэта было новым. Грузінскія прадстаўнікі ўлады, як дзяржаўных, так і недзяржаўных устаноў, шчыра прымалі нашую дэлегацыяю. Не было складанасцей у камунікацыі: любы мог задаць пытанне, якое яго цікавіла.

22

Наогул, параўноўваючы свой мінулы вопыт камунікацыі з простымі грузінамі, якіх я сустракала ў дарозе, і цяперашнімі сустрэчамі з грузінскай уладай, то адрозненняў не заўважыла: тая ж адкрытасць, пазітыўны погляд на свет.

Чырвонай ніткай праходзіла жаданне розных галін улады дэлігіраваць частку сваіх паўнамоцтваў мясцоваму насельніцтву. То бок: калі помнік знаходзіцца на тэрыторыі сяла, то ў першыю чаргу за яго турбуюцца менавіта мясцовыя жыхары.

Магчыма, на гэта ў тым ліку, уплывае невялікая колькасць насельніцтва ў краіне, дзе жыхары праз знаёмых ведаюць адзін аднаго.

5

Цікава, што грузінская ўлада робіць стаўку на сацыяльныя сеткі і актыўна іх выкарыстоўвае пры ўзаемадзеянні з насельніцтвам. Напрыклад, наведаўшы міністэрства ўнутраных спраў, мы былі мякка кажучы здзіўленыя, калі ладняя частка нашай дэлегацыі апынулася ў сябрах у fecеbook у намесніка міністра.

Узгадваючы Дзень незалежнасці Грузіі, успамінаю вось што:

вялікая колькасць дзіцячых спеваў і танцаў, ад якіх упершую чаргу атрымоўваюць асалоду самі ж дзеці, “мора” букетаў кветак, тралей, які нацягнуты (увага!) праз цэнтральны праспект сталіцы, вялікая колькасць ітэрактыўна-развіваючых пляцовак для самых маленькіх грузінаў.

8

9

10

У апошні дзень мы наведалі кляштар Джвары – самы першы помнік Сусветнай спадчыны Грузіі, які знаходзіцца на зліцці дзвюх рэчак: Куры і Арагві. Менавіта тут роўнаапостальная Ніна ўсталявала крыж, які азначаў прыняцце Грузіяй хрысціянства. Месца заварожвае сваёй прыгажосцю!

14

15

12

Аднак больш за ўсё мяне ўразіў Свабодны ўніверсітэт Тбілісі, створаны ў 2007 годзе шляхам зліцця Еўрапескай школы менеджмента і Тбіліскага ўніверсітэта Азіі і Афрыкі. Заснавальнікам якога з’яўляецца былы міністар эканомікі Грузіі, бізнесмен, ініцыятар рэформ у Грузіі Каха Бендукідзэ. Каха лічыў, што галоўным рухам у развіцці краіны з’яўляецца асабістая ініцыятыва.

Менавіта гэты ўніверсітэт знаходзіцца на першых пазіцыях па рэйтынгу лепшых універсітэтаў краіны.

На афіцыйным сайце ўстановы ёсць яскравае відэа пра ўніверсітэт, хоць і на грузінскай мове:

Свабодны ўніверсітэт Тбілісі – гэта адзіная ўстанова ў Грузіі, у якой магчыма бескаштоўна навучацца, пры ўмове набору высокай колькасці балаў на дзяржаўным тэставанні.

Студэнты вольна адчуваюць сябе на падлозе калідораў, рыхтуючыся да заняткаў, ключы на вахце ў свабодным доступе, бібліятэка – гэта адзін вялікі вулей з шафамі кніг на самай столі.

24

Падчас экскурсіі па ўстанове нам паказалі кіберлабараторыю, прыкладана з такім апісаннем да яе: “Прафесара вы тут не пабачыце, ён даў заданне, а студэнты самастойна працуюць над ім, бывае, што і па нядзелях наведваюцца сюды!” Думаю гэта красамоўны прыклад той атмасферы, якая пануе ва ўніверсітэце: шчырай цікавасці да таго, што адбываецца і актыўны ўдзел у гэтым. Ды не толькі ва ўніверсітэце, але і ва ўсёй краіне!

7

#justBudzma

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Вольгі Трубач
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария