Последние комментарии

Дарогамі Сярэдняй Літвы


Опубликовано:

Турыстычны маршрут: Солы, Івашкаўцы, Гервяты, Варняны.


Восень ва ўсю набірае абароты.
Але, нягледзячы на гэта, час для вандроўкі можна знайсці нават гэтай парой. Вось, напрыклад, прайсціся месцамі былой Сярэдняй Літвы - часткова прызнанай дзяржавы, якая праіснавала 2 гады з 1920 да 1922 гг.

12

Герб Сярэдняй Літвы


Прапануемы маршрут ахоплівае Астравеччыну, Смаргоншчыну і Ашмяншчыну.
Солы на роўных з Вільняй, Трокамі, Ашмянамі і Смаргонню ўваходзілі ў Сярэднюю Літву.
Вандроўка па Солах пачынаецца з царквы  Святых Царскіх пакутнікаў 2005 г. пабудовы. Яна знаходзіцца паблізу ад чыгуначнага вузла. Раней гэта была звычайная гаспадарчая пабудова.

1
Я зайшла ўнутр царквы, калі там нікога не было: толькі ты і вечнасць. Камерна. Дух захоплівае.
У гэтай жа вёсцы знаходзіцца касцёл - Божай маці Ружанцавай, мадэрн 1926-1934 гг.

2

Прыхаджане пабудавалі яго цалкам на свае грошы.

3

Гэта тое месца, якое варта ўзгадваць у адказ на пытанне: “Што можна паглядзець у Беларусі?!”

4
Бялюткі касцёл з завітушкамі - так я ахарыктарызавала яго для сябе. На жаль, трапіць у сярэдзіну не атрымалася. Але вы можаце выправіць гэта становішча.

А некалькі кіламетраў на захад ад Солаў знаходзіцца вёска Івашкаўцы. У ёй асаблівую цікавасць выклікае капліца-пахавальня Качаноў, каля 1908 г., выкананая ў неагатычным стылі. 

5

6

Наперадзе Гервяты.

Трапіць у Гервяты з Солаў можна па асфальтаванай дарозе. А можна наўпрост па гравейцы, што цягнецца ўздоўж палей з восеньскай раллёй і…хатамі, у адной з якіх мне давялося пачуць спевы бабуль. Традыцыя жывая, нягледзячы на інтэрнет і андроіды! 
Там чакае касцёл, пра які многа, хто чуў, ды толькі не бачыў на свае вочы.

8

Ён у адным з рэйтынгаў трапляе ў 10 найпрыгажэйшых касцёлаў Беларусі.

9

Беларускі Нотар– Дам - так называюць Троіцкі касцёл з Гервят. Дарэчы, гэта самы высокі касцёл у Беларусі - 61 м!

10
Дык вось гервяцкі касцёл па праву трапляе ў рэйтынгі, паколькі, ўбачыўшы яго, адчуваеш сябе нібыта ў Вільна. І нездарма. Бо не адно стагоддзе гервяцкая парафія падпарадкоўвалася віленскаму біскупству.
Менавіта для будоўлі Троіцкага касцёлу поруч пабудавалі адмысловы завод, што выпускаў высокаякасную цэглу.Чарапіцу дастаўлялі з далёкай Германіі.
Недарэчна, што да гэтага часу касцёл не трапіў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Ля касцёла разбіты прыгожы ландшафтны парк. Таму маладыя часта тут робяць фотасэты.
Набажэнствы ў касцёле вядуцца адразу на трох мовах: беларускай, польскай, рускай - як у Чырвоным касцёле, што ў Мінску.

11

Касцёл Святого Георгія ў Варнянах.

Варняны. У цэнтры знаходзіцца касцёл Святога Георгія, барока. 1760-1769 гг.
У гэтай жа вёсцы ёсць цікавы востраў, падыходзіць да якога трэба праз мост.

15

А мост можа быць і разведзены, калі вы захочаце трапіць на іншы бок. Тады трымайцеся. Уключайце ўвесь спрыт, што ў вас ёсць і наперад! Бо на востраве вас чакае вежа кан.19 ст.

14

13

Па некаторых меркаваннях яна нават здаецца маладзёнам у шлюбную ноч. А на другім беразе відаць стары бровар, які цяпер перабудаваны ў харчовую кропку.

16
Выходзьце за дзверы – нават глыбокай восенню - Дарога блізка!

17

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Вольгі Трубач
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария