Последние комментарии

Тутэйшы шпацыр: Вілейка


Опубликовано:

Вы знаходзіцеся або хочаце завітаць у Вілейку? Тады гэты артыкул дапаможа адмыслова пашпацыраваць па горадзе.

Панеслася!

Воданапорная вежа

Пасля правядзення "Тутэйшых квэстаў"* я зразумела, што атрыманую інфармацыю пра гарады трэба неяк упарадкаваць. Таму з’явілася ідэя па матэр’ялах праведзенага квэста пісаць артыкулы пад назвай “Адмысловы шпацыр”, якія дапамогуць "адмыслова" правесці час, на першы погляд, у зусім звычайным горадзе Беларусі. Пачнём!

Трапіць у гэты горад магчыма не толькі з чыгуначнай станцыі “Вілейка”: станцыя “Зеніт” у дапамогу! Назва апошняй станцыі адмысловая: з 1973 у Вілейцы працуе завод фотаапаратаў. Раней увесь СССР ведаў пра гэты горад, дзякуючы менавіта ім – фотаздымачам “Зеніт”, якія выпускалі на гэтым прадпрыемстве. Цяпер маштабы экспарту прадукцыі значна меншыя, таму завод асвоіў новыя віды вытворчасці: аптычныя прыборы для медыцыны (мікраскопы), медыцынскія і гандлёвыя шаляў, оптыку для паляўнічай стрэльбы, карбюратары, бескантактавае магнета для пускавых рухавікоў, вузлы і дэталі для БелАЗа, МАЗа, КамАЗа. Менавіта ў 1973 былі выпушчаны першыя фотаапараты "Зеніт".

зеніт

Як заўсёды, пры заводзе “ўзрастае” і новы жылы раён. Так і ў Вілейцы з'явіўся раён “Зеніт”. Крамы, дзіцячыя садкі, школа, аптэка. Але менавіта тут у вас з’явіцца магчымасць зняць у арэнду ваданапорную вежу, якая ўжо даўно шукае гаспадара:)

Воданапорная вежа, якая здаецца ў арэнду

Мясцовы жыхар паведаміў, што мінімум 27 год доўжыцца гэта чаканне.

Воданапорная вежа, якая здаецца ў арэнду, тэлефон

Каб трохі надаць колеру гэтаму раёну, ужо некалі год тут працуе басейн з “планетнай” назвай – “Сатурн”. Рухуючыся бліжэй да цэнтра горада па строга гарызантальна-вертыкальных вуліцах (на мапе гэта адразу кідаецца ў вочы), можна трапіць на вуліцу Піянерскую, дзе месціцца мясцовая радзільня. Цікава, што пры нараджэнні новага вілейчука, доктар звоніць у звон, які вісіць на фасаднай сцяне. Таму не здзіўляйцеся, калі раптам пачуеце ў гэтым месцы звон.

Звон на вілейскай радзільні

У цэнтры горада знаходзяцца 2 канфенсійныя ўстановы: царква ў гонар святой прападобнай Марыі Егіпецкай, 1865 г. і касцёл Узвіжання Святога крыжа (1913 г.), кінатэатр “Мір”, гандлёвы цэнтр усё пад той жа той жа планетнай назвай – “Меркурый”, Палац культуры.

Працяглы час у Вілейцы экспанавалася выстава "Паркан" – арт-праект, які ставіў сваёй мэтай папулярызацыю мастацтва сярод шырокіх кол грамадства. Так бы мовіць, без перашкод – “без парканаў і забораў” – толькі прыходзь і глядзі! Але перад Дажынкамі-2015 выставу дэмантвалі.

ПАркан

Акурат тут, знаходзіцца і гарадскі парк, які ўжо некалькі год упрыгожваюць працы Валерыя Апарыка. Гэта віляйчук, які з нядаўняга часу адчыніў у сабе талент стварэння арт-аб’ектаў з цэменту. У асноўным, па матывам народных казак.

скульптуры

Калі падчас шпацыра з вамі знаходяцца дзеці, то варта правесці час на новай дзіцячай пляцоўцы: пабыць капітанам карабля!

Прагуляйцеся ўздоўж парку ніжэй па вуліцы – вас сустрэне галоўная дзяўчына Вілейкі – Вільяна. Гэты помнік усталявалі ў гонар 150-годдзя воднай экспедыцыі Кастуся Тышкевіча, якая праходзіла па рацэ Вілія. Раку сімвалізуе Вільяна - персанаж мясцовай легенды, чые слёзы далі калісьці пачатак гэтай рацэ.

Віляна

Ад парку адыходзіць самая старадаўняя вуліца Вілейкі - Савецкая, з якой і пачалася гісторыя Вілейкі. Як яна толькі не называлася: Мінска-Дзісненская, Аляксандраўская, Пілсудскага, Савецкая… Менавіта на ёй жыў першы вілейскі фатограф Берка Берман (цяперашні адрас – Савецкая, 33), па фотакарткі да якога прыязджалі з усяго Вілейскага павета. Цяпер тут – ПРУП «Торгтехника». Коратка і зразумела.

Калі ногі будуць смылець, то можна сесці ў аўтобус №1 або прадоўжыць свой шпацыр пехатой да чыгуначнага вакзала. Дзе вас будзе чакаць старая воданапорная вежа пач. 20 ст.

вежа 

Калі падысці бліжэй да яе сцен, то можна знайсці польскі знак. Здымак - у пачатку артыкула.

А часам у вас застануцца сілы і жаданне, то ў такім выпадку, можаце прадоўжыць свой шпацыр за межамі гораду – завітаць у адзіны ў Беларусі музей яйка ў Вілейскім раённым доме рамёстваў.

музей яйка

Тут вас навучаць ствараць традыцыйныя пісанкі. Канечне, калі трапіце ў рэжым працы музея. Знаходзіцца музей у прыгарадзе Вілейкі - вёсцы Ізбіно. Дарэчы, тут неўзабаве, не гледзячы ні на што, з’явіцца завод парашковай металургіі іранскай кампаніі «БелПекаПэйнт».

Такім чынам, на радзіме фотаздымачоў ёсць дзе бавіць час.

Наступным разам пазнаёмімся з апантанымі велападарожнікамі - Ганнай і Аляксандрам, якія мінулым летам вандравалі па Нарвегіі.

 

* "Тутэйшыя квэсты" - гэта праект, які ставіць пад сабой мэту прыцягнуць больш увагі да правінцыяльных, малых гарадоў Беларусі. Пры тым увагу, як людзей з іншых гарадоў і вёсак РБ, так і саміх жыхароў горада, у якім праводзіцца квэст. Так бы мовіць, падняць рэйтынг правінцыі! Паколькі, у ёй ёсць , на што паглядзець: установы рэлігійнага напрамку, асобы і падзеі з гісторыі , арт-аб’екты , помнікі, мясцовыя традыцыі, цікавыя людзі, з густам аформленныя аб’екты харчавання і продажу. Шмат цікавостак чакаюць свайго зорнага часу!Праект уяўляе сабой серыю гарадскіх гульняў па малых гарадах Беларусі.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Вольгі Трубач
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария