Вершы для дзяцей


Опубликовано:

Бычок
Чок-чок-чок!
Скача бычок.
П’е ваду з карытца,
Вельмi хоча бiцца.

Паганяў ён кацяня,
Пылянятак i ягня.
Заляцеў на агарод -
У нары схаваўся крот.

I вядро не прамiнуў,
Зачапiў, перавярнуў.
Скача, брыкае ля лесу
Жоўтавухая гарэза.


Задача
Вельмі цяжкая задача:
"Верабей па двары скача.
Кот за гэтым пiльна сочыць,
Верабей тым часам крочыць".

Вось пытанне: "Колькi крокаў,
Не, напэўна, поўных скокаў,
Зробiць птушка за хвiлiну
Да катка, што ў малiне?"

Адказ просты: "Два-тры крокі,
Не, напэўна, два-тры скокі.
Кот маланкай пабяжыць -
Верабей на дах узляцiць".


Суседскi коцiк
Узляцеў, шыпiць на плоце,
Як змяя, суседскi коцiк.
Атрымаў ад цёткi Зiны
Памаўзлiвы кот лазiнай.

Развярнуў соль на палiцы,
Затым вады хацеў напiцца.
I на сваю цяпер бяду
Звалiўся цалкам у ваду.

Залез у грубку пагрэць лапкi,
Насыпаў попел дзеду ў тапкi.
Затым сядзеў пад ложкам цiха,
Як мышаня, амаль не дыхаў.

Што потым з гэтым небаракам?
Каля хлява сустрэў сабаку,
Уцёк, схаваўся за вуглом,
Жбанец растоўкшы з малаком.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сергея Брандта
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария