Мая святая Беларусь


Опубликовано:


Я з Беларусi родам!

У гармонii з душой людской зямля,
Так было сёння, будзе заўтра і пасля.
А кожны дзень цудоўным будзе днём,
Пакуль мы шчыра для ўсiх жывём.

Плыве па небе жменя чорных хмар,
Але ад гэтага не будзе сумным твар.
Вясёлка невядомым пафарбуе далi,
Праз дахi працякуць рачныя хвалi.

У гармонii з душой людскі спакой,
Прачнуцца зоркi над вясковаю ракой.
Кране за сэрца ветрам верасковы водар,
Жывi i помнi, што ты з Беларусi родам!

 

Мы - адно цэлае

Гудзе на лугам шэры авадзень,
Каровы пнуцца гуртам да вадзiцы.
Сцяжынка порхаўкай дымiцца,
Звычайна доўгi на падзеi дзень.

А жыта скошана - багаты ўраджай,
I копны жоўтыя амаль да пералеску.
Яшчэ нядзелька i “Дажынкi” сустракай
Ад сэрца шчырай беларускай песняй.

Арнамент наш, ён назаўжды святы:
У блакiтным небе чырвань на зялёным.
Мы адно цэлае - дзяды, бацькi, браты...
Буслiны клёкат кожнаму знаёмы.

 

Жыла, жыве i будзе далей жыць!

Калi паклiчуць зноў дахаты
Сумотным крыкам жаўрукi,
Як памiнальным божым святам
Кране той плач маёй рукi.

Спалiўшы ў храме ўсе турботы
З мaлiтвай летнix навальнiц,
Дождж змые цёплым адзiноту,
Сустрэўшы плямачкi каплiц.

У час замшэлага свiтанкy
Туман падыйдзе да платоў.
Каб пакланiцца мне на ганку
I хлеб паднесцi ад бацькоў.

А клёкатам драўляным млына
Як у дзяцiнстве прыпынiць.
Зямля палёў льняных i кмiна
Жыла, жыве i будзе далей жыць!

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сергея Брандта
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария