Последние комментарии

Сяргей Лескець

  • Адкуль: Беларусь, Маладзечна
  • Записей: 80

Хроніка жыцця Краю. Алянец, 1921 год

Некалькі радкоў пра беларускую школу ў вёсцы Алянец (зараз Смаргонскі раён) і мост праз Вяллю.
8 октября 2012, 13:28

Хроніка жыцця Краю. Клюшчаны, 1920-1921 гады

Сёння вёска Клюшчаны Астравецкага раёна ці не апошняя вёска з беларускага боку ў кірунку да мяжы з Літвой. Сюды рэдка ходзяць аўтобусы, не шмат засталося і жыхароў. А яшчэ 80 гадоў таму тут віравала жыццё: Клюшчаны мелі вялікую парафію, адбываліся фэсты, мелася чыгунка (зараз не існуе), менавіта тут упершыню адыгралі “Паўлінку” Купалы і пад кіраўніцтвам Казіміра Сваяка ўзнік “Хаўрус Сваякоў”… Колькі “Допісаў у рэдакцыю”, што захаваліся на старонках беларускай газеты “Крыніца”, даюць нам магчымасць пабачыць тагачаснае жыццё мястэчка вачыма мясцовых карэспандэнтаў.
Сяргей Лескець 8 октября 2012, 12:24

Што хавае крэўская зямля?

Ні для кога не сакрэт, што вайна - гэта не толькі людская смерць, голад, страх, галеча, але і знішчэнне гісторыі. І ў гэтай сітуацыі асобнага расповеду заслугоўвае мястэчка Крэва.
Сяргей Лескець 19 сентября 2012, 5:16

Крэўскі камень-абярэг

Яшчэ не так даўно аб існаванні каменя-абярэга ў мястэчку Крэва мала хто ведаў. На ўскрайку людскога агародчыка, непадалёк ад шашы Мінск-Вільня, ён стаяў парослы мхом і травой. І толькі некалькі год таму дзякуючы намаганням студэнтаў-валанцёраў быў ачышчаны і агароджаны.
Сяргей Лескець 19 сентября 2012, 3:52

Пра капучына ў капуцынаў

Той, каму пашчасціла сёлета трапіць на фэст у Будслаў, пэўна, чуў або нават пакаштаваў ужо стаўшую легендарнай каву, якую гатуюць докшыцкія браты-капуцыны і якой яны частавалі пілігрымаў.
Сяргей Лескець 28 августа 2012, 14:12

Помнік Святой заступніцы Ефрасінні Полацкай

Падчас маёй вандроўкі па Браслаўшчыне ў вёсцы Слабодка, што стаіць у 15 кіламетрах ад Браслава, побач з велічным касцёлам я заўважыў высокі пяціметровы помнік Ефрасінні Полацкай.
Сяргей Лескець 28 августа 2012, 14:06

Хроніка жыцця Краю. Баруны. Беларуская настаўніцкая семінарыя, 1921 год

Так сталася, што менавіта на Сёмуху я патрапіў у вёску Баруны Ашмянскага раёна, каб сфатаграфаваць будынак былой настаўніцкай семінарыі. Велічныя муры былой базылянскай школы сёння стаяць апусцелыя і даўно не фарбаваныя. А яшчэ 90 год таму тут віраваў беларускі незалежніцкі дух, тут навучаліся маладыя беларускія настаўнікі. І гэта за часамі польскай акупацыі, калі нацыянальнае культурнае жыццё было ледзь не пад забаронай!
Сяргей Лескець 21 августа 2012, 13:11

Альфонс Петрашкевіч. Забыты талент з Вілейшчыны

Неяк зусім выпадкова, гартаючы старыя беларускія газеты, заўважыў я некралог 24-гадоваму маладому паэту з Вілейшчыны Альфонсу Петрашкевічу (Ф. Калінка). Паэту таленавітаму і самабытнаму. На жаль, на сённяшні дзень не захавалася яго здымкаў, яго запісаў. Толькі з дзесятак вершаў, параскіданых па розных выданнях. Таму кожны надрукаваны радок аб маладым, заўчасна адышоўшым таленце – гэта наша даніна памяці яго ахвярнай працы. Гэта яшчэ меней белых плямаў на старонках нашай гісторыі і літаратуры.
Сяргей Лескець 21 августа 2012, 12:10

Шэрык (казка)

Астравецкая зямля заўсёды была багатая на таленты – найбольшае яе багацце. Пералічыць усе імёны і даць належную ацэнку працы гэтых людзей не хопіць радкоў.
Сяргей Лескець 13 августа 2012, 11:06 1

Божае вока

На Беларусі Бог жыве! Так здавён лічылі замежныя вандроўнікі, якія бачылі росквіт культуры і мастацтва, рэлігійную талерантнасць нашага краю.
Сяргей Лескець 13 августа 2012, 10:54 1

Хроніка жыцця Краю. Будслаў, 1917-1918 гады

Некалькі згадак аб адной з найпершых навучальных устаноў нашага краю – Будслаўскай беларускай гімназіі.
Сяргей Лескець 8 августа 2012, 9:42

Хроніка жыцця Краю. Радашковічы, 1918 год

Беларуская перыёдыка пачатку мінулага стагоддзя ўтрымлівае шмат цікавых і дагэтуль малавядомых матэрыялаў з жыцця нашага рэгіёна. Гэтыя тэксты не проста былыя навіны – яны запаўняюць белыя плямы нашай гісторыі, вяртаюць імёны, аднаўляюць падзеі.
Сяргей Лескець 1 августа 2012, 12:17

Лешна. Крыніца гаючай вады

Першую згадку аб цудадзейнай крыніцы побач з вёскай Лешна Маладзечанскага раёна я знайшоў у газеце “Наша ніва” за 1907 год:
Сяргей Лескець 31 июля 2012, 14:44

Забытая постаць Кастуся Юхневіча

Імя Кастуся Юхневіча (Канстанціна Аляксандравіча Юхневіча) – беларускага культурнага дзеяча, патрыёта, палітыка, пасла польскага сейма і публіцыста – сёння мала вядомае жыхарам Браслаўшчыны. За савецкім часам яго імя стараліся не згадваць, бо чалавек гэты вызнаваў сябе беларускім патрыётам, быў рэпрэсаваны. Віной Юхневіча было толькі тое, што ён усё сваё свядомае жыццё прысвяціў служэнню роднай зямлі, свайму краю.
Сяргей Лескець 31 июля 2012, 14:14

Спевы на забытай гаворцы

Мне ўжо не раз даводзілася згадваць майго сябра, краязнаўца і этнографа Стафана Казлоўскага. Колькі ўсяго цікавага ведае гэты чалавек: традыцый, казак, жыццёвых гісторый, спеваў!
Сяргей Лескець 27 июля 2012, 13:09 1

Маліноўшчына

Таямнічымі пірамідамі славяцца не толькі экзатычныя краіны, але і, што б вы думалі, наша Маладзечаншчына. Наўзбоч шашы Маладзечна-Смаргонь, побач з Лебедзевам раскінулася вёска Маліноўшчына. Сёння гэтыя мясціны збольшага вядомыя сваім спіртагарэлачным заводам, але гісторыі захоўвае куды больш цікавых фактаў і імёнаў.
Сяргей Лескець 27 июля 2012, 12:07

Гісторыя аднаго здымка

Часам так здараецца, што некаторыя здымкі маюць сваю гісторыю і свой працяг. Вядомыя фатографы-рэпарцёры адзначаюць, што зроблены здымак пажадана паказаць чалавеку, які на ім, – так вы атрымаеце працяг вашай гісторыі. І не памыляюцца.
Сяргей Лескець 14 июня 2012, 13:27

Пра вёску Цяпінцы на Вілейшчыне і рэфарматара Васіля Цяпінскага

Сяргей Лескець 12 июня 2012, 17:14 2

Капліца ў вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна

Сяргей Лескець 11 июня 2012, 19:56