Уладзімір Арлоў у Маладзечне

У пятніцу, 3 лістапада (перанесена з 26 кастрычніка), у арт-прасторы “Наталь” у Маладзечне пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца сустрэча са знакамітым пісьменьнікам-гістрыкам Уладзімірам Арловым. Тэма: “Захапляльныя гісторыі з вандровак пісьменьніка”.

У межах іпрэзы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі мастацкай прозы “Танцы над горадам”. Героі аповесці, якая дала назву кнізе, – самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Ул. Арлоў захопіць з сабой і бэстсэлер гэтага года кнігу “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”.

Другі госць – перакладчык казак Вільгельма Гаўфа і вершаў Генрыха Гайне Ігар Крэбс, які сёлета выдаў пераклад рамана “Неверагодныя прыгоды барона Мюнхгаўзэна”.

Імпрэза пачнецца а 18.00 па адрасе вул. Касманаўтаў, 8А. Уваход вольны.