«Розум-шоў» – апошняя гульня ў гэтым сезоне

20 ТРАЎНЯ (нядзеля) у 15.00 у бібліятэцы «Верасок» адбудзецца гульня «РОЗУМ-ШОЎ» #24.

АПОШНЯЯ ГУЛЬНЯ Ў ГЭТЫМ СЕЗОНЕ перад летам. Наступная гульня плануецца аж на восень.

Удзел у гульні бясплатны. Каманды складаюцца з двух-шасці чалавек.

Чакаем як пастаянных удзельнікаў гульні, так і новых.

Прыходзьце разам з сябрамі! НЕ ЎПУСЦІ МАГЧЫМАСЦЬ даказаць сабе, што ты і твая каманда лепшыя!